Мюнхэнскае пагадненьне
дамова 1938 року пра перадачу часткі тэрыторыі Чэхаславаччыны Трэцяму райху
Мюнхэнскае пагадненьне 1938 году (у савецкай гістарыяграфіі звычайна Мюнхэнская змова; па-чэску: Mnichovská dohoda, па-славацку: Mníchovská zmluva, па-ангельску: Munich Agreement, па-нямецку: Münchner Abkommen, па-француску: Accords de Munich, па-італьянску: Accordi di Monaco) — пагадненьне, складзенае ў Мюнхэне 29 верасьня 1938 году і падпісанае 30 верасьня таго ж году прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Нэвілам Чэмбэрленам, прэм’ер-міністрам Францыі Эдуарам Даляд’е, райхсканцлерам Нямеччыны Адольфам Гітлерам і прэм’ер-міністрам Італіі Бэніта Мусаліні. Пагадненьне тычылася перадачы Чэхаславаччынай Нямеччыне Судэцкай вобласьці.