Конрад Адэнаўэр

нямецкі палітык

Ко́нрад Гэрман Ёзэф Адэна́ўэр (па-нямецку: Konrad Hermann Joseph Adenauer; 5 студзеня 1876, Кёльн, Паўночны Райн — Вэстфалія — 19 красавіка 1967, Бад-Гонэф, Райн-Зыг, Паўночны Райн — Вэстфалія) — першы фэдэральны канцлер Заходняй Нямеччыны (1949—1963), здолеўшы ў найцяжэйшых умовах пасьля катастрофы нацысцкага рэжыму адрадзіць прававую дзяржаву і закласьці трывалы эканамічны падмурак сёньняшняй Фэдэратыўнай Рэспублікі. Перакананы каталік і антыкамуніст, узыйшоўшы на пасаду ва ўзросьце 73 гадоў, быў увасабленьнем цяжкага і супярэчлівага, але аптымістычнага часу адраджэньня Эўропы.

Конрад Адэнаўэр
па-нямецку: Konrad Adenauer
1-ы Канцлер ФРН
15 верасьня 1949 — 16 кастрычніка 1963
Папярэднік: пасада заснавана
Наступнік: Людвіг Эргард
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 студзеня 1876
Кёльн, Нямеччына
Памёр: 19 красавіка 1967
Бад Гонэф, ФРН
Партыя: ХДЗ
Сужэнец: 1) Эма Адэнаўэр
2) Аўгуста Адэнаўэр
Дзеці: Макс Адэнаўэр
Адукацыя:
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Цывільных заслугаў Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Grand Cross of the Order of the Oak Crown Merit Cross for War Aid рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва ордэн Залатой шпоры кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cross of the Order of the Southern Cross Order of the Rising Sun with Paulownia Flowers, 1st class ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Grand Cross special issue of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany, special issue Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі Вялікая стужка ордэна Леапольда I кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Вялікі крыж Вайсковага ордэна Вежы і Меча Вялікі крыж Вайсковага ордэна Хрыста Grand Cross of the Order of the Aztec Eagle Order of the Crown Order of the Supreme Sun Order of the White Elephant Order of the Crown of Thailand Order of the Holy Trinity Grand Cross of the Order of George I Order of Valour Order of the Star of Africa Нацыянальны ордэн Мадагаскара Grand Cross of the National Order of the Lion ордэн Заслуг ордэн Чырвонага арла 4-й клясы Grand Cross of the Order of May Grand Cross of the Order of the Liberator General San Martin Вялікі крыж ордэна Сонца Пэру Grand Cross of the Order of Boyacá Grand Cross of the Order of the Condor of the Andes Grand Cross of the National Order of Honor and Merit Order of José Matías Delgado Orden de la Independencia Cultural Rubén Darío
прэмія Карла Вялікага
Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich Баварскі ордэн «За заслугі» Ордэн за барацьбу з сур’ёзнасьцю[d] (1959) ганаровы грамадзянін Бэрліну[d] (10 кастрычніка 1963) Escudo Silesiano[d] Historian Prize of the city of Münster[d] (1988) ганаровы доктар Бэрлінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту[d] Iron Cross on white ribbon Нацыянальны ордэн «За заслугі» Juan Pablo Duarte Order of Merit ганаровы доктар унівэрсытэту Васэда[d] ганаровы доктар Інстытуту Вайцмана[d] ганаровы доктар Калюмбійскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Фрайбургскага ўніверсітэта[d] honorary citizen of Bad Honnef[d] ганаровы доктар Унівэрсытэту Кэё[d] ганаровы грамадзянін Кёльна[d] (1951) ганаровы доктар Атаўскага ўнівэрсытэту[d] honorary citizen of Bonn[d] honorary doctor of the University of Maryland[d] Decoration for Services to the Red Cross German Red Cross Decoration[d] (6 траўня 1932)
Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць
 
Адэнаўэр у 1896 годзе.

Конрад Адэнаўэр быў трэцім зь пяці дзяцей сакратара Апэляцыйнага суду Кёльну Ёгана Конрада Адэнаўэра (1833—1906) і Гэлены Шарфэнбэрг (1849—1919). Меў братоў Аўгуста (1872—1952) і Ёганэса (1873—1937), сясьцёр Лілі (1879—1950) і Элізабэт (1882, памерла пасьля нараджэньня).

Па заканчэньні сярэдняй школы ў Кёльне з 1894 по 1897 год вывучаў ва ўнівэрсытэтах Фрайбургу, Мюнхэна і Бона права і паліталёгію, удзельнічаў у каталіцкіх студэнцкіх задзіночаньнях. Пасьля зданых дзяржаўных экзамэнаў на «добра» і «дастаткова» працаваў асэсарам, а потым адвакатам у Кёльне. У 1906 годзе далучыўся да Партыі каталіцкага цэнтру і быў ейным сябрам па 1933 год, у тым жа годзе пачалася ягоная намэнклятурная кар’ера на пасадах у Кёльнскай гарадзкой управе. Пад час Першае сусьветнае вайны адказваў за забясьпячэньне гораду харчаваньнем. 18 верасьня 1917 году абраны обэр-бургамістрам Кёльну, займаў пасаду па 1933 год. У 1920—1932 гадах быў старшынём Прускай дзяржаўнае рады. Уваходзіў у назіральныя рады буйных бізнэс-структураў Ваймарскай рэспублікі, такіх, як Дойчэ Банк, Люфтганза. Быў блізкі да колаў, што адстойвалі аўтаномію Райнскага рэгіёну. Некалькі разоў разглядаў магчымасьць балятавацца на пасаду райхсканцлеру, аднак заставаўся ў межах рэгіянальнай палітыкі. На пачатку 30-х гадоў быў зьвінавачаны ў фінансавых парушэньнях, зьвязаных з пазыкамі, што не перашкаджала яму ў цяжкіх тагачасных эканамічных умовах усяляк спрыяць эканамічнаму, грамадзкаму і культурнаму жыцьцю Кёльну. Займаючы пасаду, выразна супрацьстаяў уздыму нацызму, неаднаразова канфліктуючы з НСДАП, ажно да адмовы сустракаць і паціскаць руку абранаму ў 1933 годзе райхсканцлеру. Звольнены пасьля паразы сваёй партыі на чарговых муніцыпальных выбарах. Арыштаваны ў 1934 годзе на непрацяглы тэрмін, далей быў вымушаны неаднаразова зьмяняць месца жыхарства, падвяргаўся фінансаваму ўціску, застаючыся праз увесь час існаваньня нацысцкага рэжыму пэнсіянэрам. Пасьля няўдалага замаху на Гітлера арыштаваны 20 ліпеня 1944 году і знаходзіўся ў зьняволеньні да 26 лістапада.

Па Другой Сусьветнай вайне

рэдагаваць

4 траўня 1945 быў прызначаны бургамістрам Кёльну амэрыканскімі акупацыйнымі ўладамі і займаў гэтую пасаду па 6 кастрычніка таго ж году. 31 жніўня 1945 стаў сябрам Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу і ва ўмовах тагачаснага палітычнага і кадравага вакуўму хутка заняў кіруючыя пасады, стаўшы ўжо ў 1950 годзе старшынём і заставаўся ім ажно да 1966 году. У 1948—1949 гадах прэзыдэнт Парламянцкай рады-протадзяржаўнай, падкантрольнай акупацыйным уладам дарадчай установы. 1 верасьня 1949 году ачоліў будучую ўрадавую кааліцыю ХДЗ/ХСЗ, а ўжо 15 верасьня праз вострую палітычную барацьбу з сацыял-дэмакратамі і зь мінімальнае перавагай Бундэстаг абірае яго на пасаду канцлера Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны, якую ён будзе бязьзьменна займаць да сваёй адстаўкі 15 кастрычніка 1963 году. За гэты час Конрад Адэнаўэр будзе тройчы пераабірацца на гэтую пасаду — у 1953, 1957 і 1961 гадах. Акрамя таго, у 1951—1955 гадах па сумяшчальніцтве зьяўляўся міністрам замежных справаў.

 
Палітык жытае кнігу ў сваім доме ў 1951 годзе.

Да Парыскіх дамоваў 1954 году, падпісаных з аднаго боку ЗША, Францыяй і Вялікабрытаніяй, як краінамі-хаўрусьнікамі і Нямеччынай з другога, на ейнай тэрыторыі дзейнічаў паўнавартасны рэжым акупацыі, што накладала цэлы шэраг абмяжаваньняў на ўнутраную і зьнешнюю палітыку. І гэта ставошча Адэнаўэр добра ўсьвядамляў, дзейнічаю ў зададзяных сытуацыяй рамках і ўзгадняючы ўласныя крокі з фактычнымі гаспадарамі краіны. Так, свой першы афіцыйны візыт ён зьдзейсьніў менавіта да акупацыйных уладаў усяго празь некалькі дзён пасьля свайго абраньня. Таму асноўную сваю ўвагу Адэнаўэр сканцэнтраваў менавіта на зьнешняй палітыцы Нямеччыны, уласна праз гэта і сумяшчаючы пасады, бо вяртаньне краіны ў эўрапейскую і сусьветную палітыку, вяртаньне элемэнтарнага даверу да Нямеччыны з боку астатняга сьвету, пераадоляньне наступстваў злачынстваў нацысцкага рэжыму на міжнароднай арэне лічыў найважнейшым. Ягоная стратэгія ў гэтае галіне палягала на шчыльнай сувязі з краінамі Заходняй Эўропы, найперш Францыяй — шматгадовым ранейшым кантынэнтальным супернікам Нямеччыны. Праз гэта была высунута ідэя «Адзінай Эўропы», ідэя, ня толькі нэўтралізуючая бясконцыя суседзкія спрэчкі і канфлікты, але і абараняючая кантынэнт ад вонкавых пагрозаў — найперш з боку СССР, і забясьпечваючы ўзгодняныя стасункі з ЗША. Гэтаму былі падпарадкаваныя і эканамічныя захады, накіраваныя на цеснае супрацоўніцтва краінаў ва ўмоваў паваеннага аднаўленьня гаспадаркі і дзеючага ў гэтым накірунку пляну Маршала. Плёнам гэтых інтэграцыйных намаганьняў сталася ўтварэньне 18 красавіка 1951 году Эўрапейскага аб’яднаньня вугалю і сталі, пачаўшае гісторыю сёньняшняга Эўрапейскага супольніцтва. У вайсковай сфэры найважнейшай падзеяй сталася прыняцьце краіны ў 1955 годзе ў блёк НАТО, фактычна ўраўняўшае яе з ўчарайшнімі ворагамі. У тым жа годзе СССР прызнаў Фэдэратыўную Рэспублііку, адбыўся візыт Адэнаўэра ў Маскву і на радзіму змаглі вярнуцца нямецкія ваеннапалонныя, што, аднак, ня сказалася на адносінах Адэнаўэра да СССР, якую ён лічыў антыхрысьціянскай дзяржавай. Адэнаўэр намагаўся ўсталяваць стасункі з Ізраілем, добра ўсьведамляючы ўвесь цяжар гістарычнай віны Нямеччыны. Праз гэта быў фактычна замоўчаны замах на Адэнаўэра 27 сакавіка 1952 году, прывёўшы да забойства паліцыянта падпольнай структурай, зьвязанай з Іргун. Было падпісана пагадненьне аб выплаце рэпарацыяў за злачынствы гітлераўскага рэжыму. Усе гэтыя намаганьні прывялі да ўсталяваньня ў рэшце дыпляматычных дачыненьняў паміж Ізраілем і ФРН у 1965 годзе. Значна цяжэй складваліся стасункі з краінамі Ўсходняга блёку. Адэнаўэр выразна ўяўляў, што ў гэтых краінах пануе суцэльны недавер да Нямеччыны, аднак ён карыстаўся не даводамі «рэальнай палітыкі», а ўласнымі ідэялягічнымі мяркаваньнямі, дзе адданасьць дэмакратыі перамагала мажлівыя выгоды. Гэтыя ж краіны ня мелі аніякага дэмакратычнага складніка, што тычылася і Ўсходняй Нямеччыны, у адносінах да якой праводзілася палітыка дробных крокаў. Канцляр рашуча адмовіўся ад пэрспэктываў нэўтралітэту і ваганьняў паміж Захадам і Ўсходам, разумеючы, што тады яго краінай фактычна будуць кіраваць з Масквы, хоць яна, магчыма, і будзе адзінай.

Пытаньні ўнутранай, асабліва эканамічнай палітыкі былі ў ва многім адданыя ў рукі яго паплечнікаў і падначаленых, сярод якіх найбольш значнай постацьцю зьяўляўся Людвіг Эргард. Праводзілася эканамічная рэформа, якая прадугледжвала ўвядзеньне стабільнай валюты, вядомай як дойчмарка, адмену дзяржаўнага плянаваньня і цэнтралізаванага коштаўтварэньня, лібэралізацыя гаспадарчага жыцьця з прыцэлам на экспансію на зьнешніх рынках. Іхныя адносіны не былі бязхмарнымі, але адданасьць справе і гатоўнасьць да кампрамісаў спрацоўвала. Перавага Адэнаўэра палягала на яго ўпэўненнасьці ў выгоднасьці эўрапейскай інтэграцыі, з удзелам краіны ў разнастайных аб’яднаньнях эканамічнага і сацыяльнага пляну, у доўгатэрміновай пэрспэктыве. Значна болей увагі ён надаваў і сацыяльнаму складніку — павялічэньню пэнсіяў і выплатаў, што стымулявала ўнутраны попыт. Гэта ўсё стварала подмурак «сацыяльнай дзяржавы», своеасаблівага сярэдняга шляху паміж клясычным капіталізмам і «рэальным сацыялізмам». Эканоміка «народных акцыяў» ператварала Нямеччыну ў своеасаблівую «агульную справу», дзе ўсе могуць «даваць і атрымліваць». І ўжо ў 1953 годзе гэта дало мажлівасьць дасягнуць даваеннага ўзроўню спажываньня, што атрымала справядлівую адзнаку «эканамічнага цуду».

Унутраная палітыка Адэнаўра базавалася на трывалым антыкамунізьме — Камуністычная партыя Нямеччыны была забаронена ў верасьні 1956 году. Але недавер і варожае стаўленьне пашыралася і на сацыялістаў, увогуле людзей левых поглядаў, нават сацыял-дэмакраты ў ягонай рыторыцы параўноўваліся з камуністамі. Пры гэтым адносіны да нацыстаў вызначаліся пэўнай дваістасьцю — з аднога боку была забаронена ў 1952 годзе Сацыялістычная імпэрская партыя як спадкаемца НСДАП, а зь іншага праводзілася палітыка рэінтэграцыі былых нацыстаў, прынамсі тых, хто ня быў афіцыйна пакараны акупацыйнымі ўладамі, палітыка дэнацыфікацыі паступова згортвалася. У адносінах да арміі праводзілася асьцярожная палітыка аднаўленьня ўзброеных сілаў — бундэсвэру, ставіўшая на мэту стварэньне новага войску дэмакратычнай краіны.

Адэнаўэр памёр 19 красавіка 1967 году пасьля кароткага грыпу і трох сардэчных прыступаў. Ягоныя астатнія словы былі да сваёй дачкі Лібэт: «Няма тут чаго плакаць!». Адпявалі яго ў Кёльнскай катэдры.

Адэнаўэр быў веруючым і практыкуючым каталіком. Гэта выклікала папрокі ў ягоны бок, што ягоная палітыка кантралявалася Касьцёлам. Насамрэч справа палягала ў асабістых поглядах і хутчэй была зьвязана з адданасьцю агульнахрысьцьянскім каштоўнасьцям, без выразнага канфэсійнага стаўленьня. Але гэткая пазыцыя давала шматлікія магчымасьці крытыкаваць яго з апініі атэістычнай.

Адрозьніваўся працаздольнасьцю, меў рэпутацыю служакі, для якога абавязак быў па-над усім, пры тым меў востры розум і пачуцьцё гумару. Ад маладосьці ня меў выдатнага здароўя, праз што быў вызвалены ад вайсковай службы, што не перашкодзіла яму пражыць надзвычай доўга і нават ў старасьці жыць поўным, актыўным і плённым жыцьцём. Сярод падначаляных быў вядомы як «Стары». Не паліў. Пры росьце 186 см важыў усяго 70 кг. Быў двойчы жанаты — першы раз браў шлюб 28 студзеня 1904 году з Эмай Вэер, другі раз — 26 верасьня 1919 году з Аўгустай Цынсэр. І двойчы перажыў сваіх жонак. Эма памерла ў 1916 годзе, Аўгуста — у 1948 годзе. Ад першага шлюбу меў траіх дзяцей — Конрада (1906—1993), Макса (1910—2004) і Марыю (1912—1998), ад другога яшчэ пяцярых — Фэрдынанда (1920, памёр па нараджэньні), Паўля (1923—2007), Лёту (нар. у 1925), Лібэт (нар. у 1928) і Георга (нар. у 1931). Захапляўся садаводзтвам, асабліва любіў ружы. Ушанаваны шматлікімі ўзнагародамі і ганаровымі пасадамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць