Нацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыя

Нацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыя (па-нямецку: Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei, скароч. НСДАП, па-нямецку: NSDAP) — палітычная партыя Нямеччыны, якая існавала з 1920 па 1945, а зь ліпеня 1933 да траўня 1945 кіравала Трэцім Райхам, дзе была адзінай законнай партыяй. Пасьля паразы Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне ў 1945 року, паводле рашэньня створанай антыгітлераўскай кааліцыяй акупацыйнай кантрольнай рады была распушчаная. На Нюрнбэрскім працэсе кіраўніцкі склад партыі быў абвешчаны злачынным, а ідэалёґія НСДАП называлася адной з галоўных прычынаў вайны.

Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя
па-нямецку: Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei

Сцяг партыі (1933 — 1945 гг.)
Лідэр партыі Карл Гарэр (1919—1920)
Антон Дрэксьлер (1920—1921)
Адольф Гітлер (1921—1945)
Мартын Борман (30 красавіка—2 траўня 1945)
Заснавальнік Антон Дрэксьлер
Дата заснаваньня 5 студзеня 1919 (як Нямецкая працоўная партыя)
24 лютага 1920
Распушчаная 12 кастрычніка 1945
Штаб-кватэра Брыенэр штрасэ, 45, Мюнхен
Ідэалёгія нацыянал-сацыялізм
Моладзевая арганізацыя Гітлерюгенд
Хаўрус нямецкіх дзяўчынаў
Колькасьць

~ 50 (1919)
190 (пачатак 1920)[1]
~3000 (1921)[2]
~15 000 (1923)[3]
~100 000 (1928)[4]
~700 000 (1931)[4]
~850 000 (1933)
~10 000 000 (1942)[2]

~8 500 000 (1945)[5]
Орган партыйнага друку «Völkischer Beobachter»
Гімн Вэсэлева песьня
(з 1930)
Дэвіз Адзін народ, адзін райх, адзін фюрэр
(па-нямецку: Ein Volk, ein Reich, ein Führer)
  1. ^ Сьпіс сябраў партыі пачынаўся не з адзінкі, а з нумара 500. История фашизма в Западной Европе / АН СССР, Институт всеобщей истории; Редкол.: Г. С. Филатов [и др.]. — М.: Наука, 1978. — 613 с. — С. 148.
  2. ^ а б С. Воропаев. Энциклопедия Третьего рейха, 1996. — НСДАП Праверана 2013-10-08 г. Архіўная копія ад 2013-12-24 г.
  3. ^ Кто заставил Гитлера напасть на Сталина — Стариков Николай Викторович
  4. ^ а б Национал-социалистическая немецкая рабочая партия
  5. ^ McNab, Chris (2011). Hitler's Master Plan, Amber Books Ltd. pp 22, 23. ISBN 1-907446-96-6