Заяц
Заяц[1] — род сысуноў сямейства зайцавых атрада зайцападобных.
Заяц | |
Заяц-русак (Lepus europaeus) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Атрад | Зайцападобныя (Lagomorpha) |
Сямейства | Зайцавыя (Leporidae) |
Род | Заяц |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lepus Linnaeus, 1758 | |
Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы і Афрыцы. Найбольш вядомыя заяц-бяляк, заяц-русак, талай.
Даўжыня да 75 см, маса да 7 кг. Заднія канечнасьці звычайна значна даўжэйшыя за пярэднія. Вушы доўгія, хвост кароткі. Размнажаюцца да 5 разоў за год. Дзіцяняты (2—8) нараджаюцца відушчыя, укрытыя поўсьцю, здольныя адразу бегаць. Кормяцца травяністай расьліннасьцю, карой, пупышкамі, галінкамі дрэў і кустоў, сенам і інш.
Аб’екты паляваньня.
Ёсць 32 віды з роду зайцаў (Lepus): L. alleni – L. americanus – L. arcticus – L. brachyurus – L. californicus – L. callotis – L. capensis – L. castroviejoi – L. comus – L. coreanus – L. corsicanus – L. europaeus – L. fagani – L. flavigularis – L. granatensis – L. habessinicus – L. hainanus – L. insularis – L. mandshuricus – L. microtis – L. nigricollis – L. oiostolus – L. othus – L. peguensis – L. saxatilis – L. sinensis – L. starcki – L. tibetanus – L. timidus – L. tolai – L. townsendii – L. yarkandensis
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — С. 25. — 71 с.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |