Заарлянд

фэдэральная зямля Нямеччыны

Заарлянд (па-нямецку: Saarland) — зямля Нямеччыны. Сталіца — Заарбрукен.

Заарлянд
па-нямецку: Saarland
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нямеччына
Статус Фэдэральная зямля
Уваходзіць у Нямеччына (з 1990)
Адміністрацыйны цэнтар Заарбрукен
Дата ўтварэньня 17 сьнежня 1947
Прэм’ер-міністар Пэтэр Мюлер (ХДС)
Насельніцтва 1 030 324
Шчыльнасьць 403,5 чал./км²
Плошча 2 568,7 км²
Галасоў у Бундэсраце 3 (з 69)
Месцазнаходжаньне
Заарлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 DE-SL
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыя Заара знаходзіцца на мяжы паміж Нямеччынай і Францыяй і шмат разоў пераходзіла з рук у рукі паміж гэтымі дзяржавамі. У 1920—1935 роках Заар лічыўся часткай Нямеччыны, але быў акупаваны адміністрацыяй зьвязьнікаў, затым, па плебісцыце, увайшоў у гітлераўскі Трэці райх як «Заходняя памежная марка».

Пасьля Другое сусветнае вайны Заар быў ізноў акупаваны зьвязьнікамі, стаўшы францускім пратэктаратам, і нават пасьпеў прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях як самастойная дзяржава. ЗША й Вялікая Брытанія імкнуліся ўлучыць Заар, усьлед за Эльзасам і Лятарынгіяй, у склад Францыі, у той час як сама Францыя выступала за ператварэньне Заара ў незалежную памежную дзяржаву, накшталт Люксэмбургу. Гэтая апошняя прапанова была вынесена на рэфэрэндум і адхілена 65% заарцаў, якія імкнуліся да ўзьяднаньня з ФРН. 1 студзеня 1957 року пасьля разьлютаванае грамадскае дыскусыі й новага рэфэрэндуму Заар увайшоў у склад ФРН як фэдэральная зямля. Паводле заключоннай тады франка-нямецкае дамове, у заарскіх школах у якасьці першае замежнае мовы выкладаецца француская.

Эканоміка

рэдагаваць
  • Запазычанасьць: 7012 € на душу насельніцтва (2002)
  • Агульная запазычанасьць: 7,5 млрд € (2002)

Архітэктура

рэдагаваць
  • Мэрцыг-Вадэрн (раён) (MZG)
  • Найнкірхэн (раён) (NK)
  • Заарлюіс (раён) (SLS)
  • Заарпфальц (раён) (HOM)
  • Санкт-Вэндэль (раён) (WND)

Вольныя месты (Kreisfreie Stadte)

рэдагаваць
  • Заарбрукен (SB)

Вядомыя асобы

рэдагаваць