Морыцбург (замак у Саксоніі)
Замак | |
Замак Морыцбург
| |
Краіна | Нямеччына |
Месцазнаходжаньне | Морыцбург, Саксонія |
Каардынаты | 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д. / 51.16722° пн. ш. 13.67944° у. д.Каардынаты: 51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д. / 51.16722° пн. ш. 13.67944° у. д. |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс, цяпер — барока |
Аўтар праекту | Матэвуш Даніэль Пёпельман[d] |
Заснавальнік | Герцаг Морыц |
Дата заснаваньня | 1542 |
Будаваньне | 1542—1546 гады |
Статус | культурны помнік[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Замак Морыцбург | |
Замак Морыцбург на Вікісховішчы |
Замак Морыцбург (па-нямецку: Schloss Moritzburg) — былая загарадная рэзыдэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Вэтынаў, разьмешчаная ў гміне Морыцбург, у 14 км ад Дрэздэну.
Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542—1546 гадах пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасьля паляўнічых забаваў. У 1661—1671 гадах па праекце В. К. фон Кленгэльса да замка была прыбудаваная барочная капліца.
Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагодзьдзя, што і было ажыцьцёўлена ў 1723—1733 гадах пад назіраньнем прыдворнага архітэктара М. Пёпэльмана. Пазьней угодзьдзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—1782).
У кінэматографе
рэдагавацьЗамак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм «Тры гарэшкі для Папялушкі».