Вартбург (па-нямецку: Wartburg) — замак у Нямеччыны ў фэдэральнай зямлі Турынгія на гары каля гораду Айзэнах, уваходзіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Замак Вартбург
Wartburg Castle*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Нямеччына
Тып культурны
Крытэры iii, vi
Спасылка 897
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты Каардынаты: 50°57′58″ пн. ш. 10°18′23″ у. д. / 50.9662° пн. ш. 10.3065° у. д. / 50.9662; 10.3065
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1999  (23 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Гісторыя

рэдагаваць

Замак належыў нямецкаму шляхецкаму роду Людавінгаў. Упершыню згадваецца ў 1080 годзе У 1247 годзе Вартбург адыходзіць да дынастыі Вэтынаў, а крыху пазьней становіцца рэзыдэнцыяй маркграфаў Майсэнскіх. У XV стагодзьдзі ён страчвае сваё значэньне.

З 1211 па 1227 гады ў замку жыла Элізабэта Турынгская, якую пазьней узьвялі ў ранг Сьвятых. У 15211522 гады пад імём Юнкер Ёрг у ім хаваўся ад перасьледаў рэфарматар Мартын Лютэр. Тамсама ўсяго за 11 тыдняў ён пераклаў Новы Запавет Бібліі на Нямецкую мову. Неаднойчы замак наведваў Ёган Вольфганг фон Гётэ (ўпершыню ў 1777 г).