Браты Грым
Браты Грым: Вільгэльм Карл (24 лютага 1786 году ў Ганаў — 16 сьнежня 1859 году ў Бэрліне) і Якаб Людвіг Карл (4 студзеня 1785 году ў Ганаў — 20 верасьня 1863 году ў Бэрліне) — нямецкія пісьменьнікі і мовазнаўцы, сябры Бэрлінскай Акадэміі Навук. Братам Якаба і Вільгэльма быў мастак Людвіг Грым.
Браты Грым | |
Адным з галоўных кірункаў дзейнасьці братоў Грым быў збор паданьняў, мітаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак якія сталі клясыкай і былі перакладзены на шматлікія мовы. Акрамя гэтага, у 2006 годзе быў знойдзены слоўнік нямецкай мовы які быў створаны братамі Грым, і які стаў адным зь першых такіх слоўнікаў.
Якаб Грым
рэдагавацьЯкаб Грым быў адным з стваральнікаў германістыкі і вывучэньня нямецкай старажытнасьці, разам з братам Вільгэльмам ён выдаў зборнік народных паданьняў «Kinder- und Hausmärchen». Акрамя гэтага займаўся выдавецтвам рэдкіх тэкстаў сярэднявечнай нямецкай літаратуры: «Lieder der alten Edda», «Deutsche Sagen» (1816—1818 г.г.) і «Irische Elfenmärchen» (1826 г.). Галоўнымі яго працамі сталі: «Deutsche Grammatik» (1819—1837, 4 т.), «Deutsche Rechtsaltertümer» (1828 г.) і «Deutsche Mythologie» (1835 г.).
Вільгэльм Грым
рэдагавацьБрат Якаба і Людвіга, дасьледчыкаў нямецкай старажытнасьці. Акрамя агульных з братам працаў (напрыклад Kinder- und Hausmärchen) у стварэньні якіх ён прыняў асноўны ўдзел, сам выдаў шмат старажытнанямецкіх тэкстаў, а таксама працы па нямецкай філялёгіі.
Вільгэльм меў сына Гэрмана (1821—1901 г.г.), які стаў вядомым нямецкім пісьменьнікам.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Казкі / Пераклад з нямецкай Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: Логвінаў, 2013.
- «Дамавікі» / Перакл. А. Бахарэвіча (2014)[1]
- «Дзіця Марыі» / Перакл. А. Бахарэвіч (2014)[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8