Сяргей Мартынаў
Сярге́й Мікала́евіч Марты́наў (нарадзіўся 22 лютага 1953, Ленінакан, Армянская ССР, цяпер Гюмры, Армэнія) — беларускі палітычны дзяяч, дыплямат.
Сяргей Мартынаў лац. Siarhiej Martynaŭ | |
![]() | |
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
21 сакавіка 2003 — 20 жніўня 2012 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік | Міхаіл Хвастоў |
Наступнік | Уладзімер Макей |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Наступнік | Валер Цапкала |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 22 лютага 1953 (72 гады)![]() |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін у 1975.
У 1975—1980 працаваў другім, пасьля першым сакратаром у аддзеле міжнародных эканамічных арганізацыяў Міністэрства замежных справаў БССР. У 1980—1988 — памагаты Міністра замежных справаў. У 1988—1991 — намесьнік начальніка аддзелу міжнародных арганізацыяў Міністэрства замежных справаў.
У 1991—1992 — намесьнік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку.
У 1992—1993 — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 1993—1997 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у ЗША[1], з 3 сьнежня 1994 году быў таксама амбасадарам у Мэксыцы па сумяшчальніцтве[2][3].
У 1997—2001 — Першы намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
15 траўня 2001—2003 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльгія, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскіх супольнасьцях, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнае дамовы[4].
Ад 21 сакавіка 2003 да 20 жніўня 2012 — Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь[5].
Валодае ангельскай, францускай і суахілі. Аўтар публікацыяў па праблеме міжнародных адносінаў.
Узнагароды
рэдагаваць14 лютага 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6], а 25 лютага 2008 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[7].
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, мае двух сыноў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 7 июля 1993 г. №2470-XII «О назначении Мартынова С. Н. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного Полномочного посла» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 1994 г. №245 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки Мартынова С. Н. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №72 «О назначении С. Н. Мартынова первым заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 июня 2001 г. №329 «О назначении С. Н. Мартынова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Королевстве Бельгия, Постоянным представителем Республики Беларусь при Европейских сообществах и Постоянным представителем Республики Беларусь при Организации Североатлантического договора по совместительству» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 марта 2003 г. №111 «О назначении С. Н. Мартынова Министром иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 февраля 2003 г. №184 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 25 февраля 2008 г. №791-ПСР3 «О награждении С. Н. Мартынова Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)