Вавёркі
род сысуноў
Вавёркі, або Ве́кшы (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых. Акрамя ўласна роду Sciurus, вавёркамі называюць яшчэ цэлы шэраг прадстаўнікоў сямейства вавёркавых з радоў бурундуковыя вавёркі (Tamiasciurus), пальмавыя вавёркі (Funambulus) і шмат іншых. Што тычыцца ўласна роду Sciurus, то ён аб’ядноўвае ў сабе каля 30 відаў, распаўсюджаных у Эўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы і ў умеранным поясе Азіі.
Вавёркі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Грызуны |
Сямейства | Вавёркавыя |
Род | Вавёркі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sciurus | |
Мае падоўжанае цела з пульхным доўгім хвостам, вушы доўгія, колер цьмяна-буры зь белым брушкам, часам шэры (асабліва ўзімку). Жывуць паўсюль, акрамя Аўстраліі.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |