Абруб (Берасьцейская вобласьць)
Абру́б[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружанаў, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 28 жыхароў, 17 двароў.
Абруб | |
трансьліт. Abrub | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Велікасельскі |
Вышыня: | 168 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 28 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 17 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225177[2] |
СААТА: | 1256860021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′6″ пн. ш. 24°17′28″ у. д. / 52.55167° пн. ш. 24.29111° у. д.Каардынаты: 52°33′6″ пн. ш. 24°17′28″ у. д. / 52.55167° пн. ш. 24.29111° у. д. |
± Абруб |
Этымалёгія назвы
рэдагавацьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «абрубіць», бо ў гэтай мясцовасьці даўней жылі людзі, што займаліся абрубкай дрэваў (абрубшчыкі, дрывасекі)[4].
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Велікасельскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Паводле перапісу 1897 року 172 жыхары, 30 двароў, хлебазапасная крама. На пачатку XX стагодзьдзя — 145 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 — 71 жыхар, 20 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 вёска ў Шарашоўскім, з 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 172 жыхары, 30 двароў
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 145 жыхароў; 1921 год — 71 жыхар, 20 двароў; 1959 год — 160 жыхароў (перапіс); 1970 год — 138 жыхароў; 1999 год — 68 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 52 жыхары, 25 двароў; 2005 год — 47 чалавек, 24 двары[7]; 2010 год — 29 жыхароў; 2012 год — 28 жыхароў, 17 двароў[1]
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н530 Перадзельск — Лазоўка[8].
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Валун-сьледавік памерам 1,5×1,45×1 м, месца паломніцтва[9]
Асобы
рэдагаваць- Міхаіл Баброўскі — беларускі славіст, дасьледнік, сьвятар. У 1833 атрымаў Абруб у пажыцьцёвае карыстаньне[10]
- Павал Баброўскі — расейскі генэрал, гісторык, этнограф
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Обруб (рас.) Почтовые коды РБ (индексы). Белпошта. Праверана 13 красавіка 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Obrąb, вёска. Radzima.net. Праверана 13 красавіка 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Абруб // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 488
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 13 красавіка 2012 г.
- ^ Тема 4. Тектоническое и геологическое строение, полезные ископаемые. Особенности рельефа Брестской области (рас.) Учебно-методическое пособие для студентов географического факультета Брест. exdat. Праверана 14 красавіка 2012 г.
- ^ Ірына Сядова. (25 лютага 2012) Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства » Улица вторая. Красноармейская (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 14 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Obrąb (5) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 348