Міраслаў Масакоўскі
Мірасла́ў Ян Масако́ўскі (па-польску: Mirosław Jan Mossakowski; 23 верасьня 1929, Бяроза-Картуская, Польская Рэспубліка — 26 сьнежня 2001) — польскі лекар-нэўроляг і нэўрапатоляг, старшыня Польскай Акадэміі навук (1999—2001), аўтар больш за 200 навуковых прац, шматлікіх манаграфіяў і падручнікаў.
Міраслаў Масакоўскі | |
Mirosław Jan Mossakowski | |
Дата нараджэньня | 23 верасьня 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бяроза-Картуская, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 26 сьнежня 2001[1] (72 гады) |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Мэдычная акадэмія ў Гданьску |
Занятак | нэўроляг, дасьледнік, неўрапатолаг |
Навуковая сфэра | Нэўралёгія, нэўрапаталёгія |
Месца працы | |
Сябра ў | Польская акадэмія навук[2], Варшаўскае навуковае таварыства[d] і American Association of Neuropathologists[d] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Бярозе-Картускай, скончыў тут пачатковую школу. Пасьля вучыўся ў пружанскай гімназіі, гімназіях у Цеханаўцу і Ліпне. Скончыў лекарскі факультэт Мэдычнай акадэміі ў Гданьску. Ад 1954 у асьпірантуры ў Інстытуце гістапаталёгіі нэрвовай сыстэмы ПАН у Варшаве. У 1958 року атрымаў спэцыялізацыю I ступені па нэўралёгіі, у 1961 — II ступені. У 1959—1960 роках стажыраваўся ў Манрэалі. У 1960 атрымаў тытул доктара мэдычных навук, у 1966 габілітаваўся. У 1966—1967 роках ізноў на стажыраваньні, гэтым разам у Бэтэсьдзе. Заснавальнік (1967) і шматгадовы кіраўнік Групы нэўрапаталёгіі Цэнтру экспэрымэнтальнай і клінічнай мэдыцыны (ЦЭіКМ) ПАН, ад 1975 дырэктар ЦЭіКМ.
Чалец Амэрыканскай асацыяцыі нэўрапатолягаў (ад 1960), Міжнароднага таварыства нэўрапатолягаў (ад 1967, віцэ-прэзыдэнт у 1976—1980), ганаровы сябра Польскага таварыства патолягаў, ганаровы сябра Таварыства польскіх нэўрапатолягаў, сябра Варшаўскага навуковага таварыства. Доктар honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту і Мэдычных акадэмій у Гданьску, Беластоку ды Любліне.
Памёр у сьнежні 2001 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны на Павонзках.
Выбраныя працы
рэдагаваць- «Асновы нэўрапаталёгіі» (1981)
- Пухліны нэрвовай сыстэмы. — Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1997. — ISBN 8304043661
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ^ Miroslaw J. Mossakowski // Base biographique (фр.) — BIU Santé.
- ^ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=MOSSAKOWSKI,%20Miros%C5%82aw%20