Альбін Дзяконскі (сын Альбіна)
Альбі́н Дзяко́нскі гербу Кораб (па-польску: Albin Dziekoński; 28 красавіка 1892, маёнтак Пятровічы Кобрынскага павету[1], Расейская імпэрыя — 1940?) — паэт міжваеннай Польшчы.
Альбін Дзяконскі | |
Albin Dziekoński | |
герб «Кораб» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 красавіка 1892 |
Памёр | 1940 ? |
Род | Дзяконскія |
Бацькі | Альбін Дзяконскі Ядзьвіга з Ажэшкаў |
Жонка | Соф’я з Малінскіх |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Кірунак | байка, сатыра, лірыка, паэма |
Мова | польская |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Альбін Дзяконскі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў з землеўласьніцкай сям’і. Бацька Альбіна ў свой час быў кобрынскім павятовым маршалкам. Маці Ядзьвіга была далёкай сваячкай вядомай пісьменьніцы Элізы Ажэшка.
Дзяцінства Альбін правёў у фамільным маёнтку Пятровічы. Навучаўся ў Рыскай гімназіі, пасьля вывучаў земляробства ў Бэльгіі, але праз рок вымушаны быў перапыніць навучаньне з прычыны пагаршэньня здароўя (меў уроджаны парок сэрца). Пасьля курсу лячэньня ў швайцарскім Давосе пераехаў у Лязану, дзе вывучаў раманістыку ў тамтэйшым унівэрсытэце.
У 1910 року пераехаў да Казімера і Стэфаніі Дзяконскіх, якія ня мелі ўласных дзяцей. Яны былі гаспадарамі маёнтку Магілёўцы Ваўкавыскага павету (цяпер у Пружанскім раёне), які зьяўляўся цэнтрам мясцовага сьвецкага жыцьця. Бібліятэка Дзяконскіх была адной з самых багатых і знакамітых у ваколіцы. Прыкладна ў гэты ж час[2] (паводле іншых зьвестак — у 1917[1]) ажаніўся з Соф’яй Малінскай (польск. Zofia Malińska), дачкой віленскага адваката Максымільяна Малінскага. Будынак сядзібы Дзяконскіх у Магілёўцах захаваўся, у цяперашні час у ім разьмяшчаецца псыхіятрычны шпіталь.
У часе I сусьветнай вайны служыў у царскім войску штабным афіцэрам. У траўні 1918 з жонкай пераехаў у Варшаву, а з 1920 жылі ў Магілёўцах.
Акалічнасьці сьмерці Дзяконскага невядомыя. Па ўварваньні савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі у верасьні 1939 року паэт быў арыштаваны і перавезены ў Менск, дзе перабываў прынамсі да сакавіка 1940. Далейшы ягоны лёс невядомы. Жонка Дзяконскага выехала ў Варшаву.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар васьмі паэтычных зборнікаў і паэмы «Драма Люцыпара» (1934). Апошні зборнік, названы «Зялёныя Магілёўцы» (1939), прысьвяціў жыцьцю ва ўласнай сядзібе ў Слонімскім павеце.
Хоць творчасьць Альбіна Дзяконскага не паддаецца адназначнай характарыстыцы, у ёй можна выявіць элемэнты скамандэрскае мадэлі паэзіі і младапольскай паэтыкі.
Творчасьць Дзяконскага не атрымала вялікага рэзанансу ў часе жыцьця паэта. Па Другой сусьветнай вайне пра Дзяконскага распавёў Казімеж Выка[3], а творы паэта ўвайшлі ў анталёгію «Польская паэзія 1914—1939».
Цікавіўся таксама музыкай і філязофіяй.
Бібліяграфія
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Witold Karpyza. Ziemia Wołkowyska (пол.) Всё о Ружанах. Głos znad Niemna, 22-28 maja 1995 r. s. 4. Праверана 29 сьнежня 2011 г.
- ^ Zofia Malińska (пол.) Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego. Marek Jerzy Minakowski. Праверана 29 сьнежня 2011 г.
- ^ por. K.Wyka, Poeta z cienia wydobyty,[w]: Rzecz poetycka, wyd.II, Warszawa 1977
- ^ Wybór poezji (анг.) Google books. Google. Праверана 29 сьнежня 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Пясняр зялёных магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437—439.
- Папко В.М. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ-ХХ стст.. — Брэст: Альтернатива, 2009. — 232 с. — ISBN 978-985-521-074-1
- Jerzy Poradecki. Wstęp do: Albin Dziekoński, «Wybór Pozeji», Warszawa 1985, s.5-30.
- Яўхім Рупайла. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХIХ — ХХ стст. (ч. 1) // Газета для вас. — 7 жніўня 2009. — № 32 (710).
- Яўхім Рупайла. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХIХ — ХХ стст. (ч. 2) // Газета для вас. — 13 жніўня 2009. — № 33 (711).
- Maria Trębicka. «Poeta z cienia wydobyty», Kultura, 1972, nr 2.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПольскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |