Ян Вуйцік
Ян Ву́йцік (па-польску: Jan Wójcik; 1913, Растоў-на-Доне — 2009) — польскі паэт і пісьменьнік эміграцыі, званы «бардам Палесься»; журналіст.
Ян Вуйцік | ||||
Jan Wójcik | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 1913 Растоў-на-Доне | |||
Памёр | 2009 Нью-Брытэн (Канэктыкут) | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, журналіст | |||
Мовы | польская, ангельская | |||
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1913 року ў Растове (Расейская імпэрыя). У 1921 року сям’я пераехала ў Польшчу. Вучыўся ў пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча, Артылерыйскай акадэміі афіцэраў рэзэрву.
У 1939 служыў на фронце афіцэрам артылерыі. Пасьля капітуляцыі Варшавы трапіў у нямецкі палон і рэшту вайны правёў у лягеры для ваеннапалонных.
Па сканчэньні вайны жыў у брытанскай акупацыйнай зоне. У 1949 року эміграваў у Порту-Алегры (Бразылія). Браў актыўны ўдзел у жыцьці польскай эміграцыі, пісаў артыкулы ў мясцовую прэсу і польскі эміграцыйны часопіс «Kultura» ў Парыжы, вёў штотыднёвую радыёперадачу.
У 1961 року зь сям’ёй эміграваў у ЗША, жыў у Нью-Брытэне (штат Канэктыкут). Працаваў на вытворчасьці, браў удзел у дзейнасьці палянійных арганізацыяў (Haller Post Polish Army Veterans, Choir Polonia Paderewski, Solidarity International, Radio «Solidarnosc», Polish American Congress). Пісаў эсэ й артыкулы ў розныя польскія часопісы Польшчы і ЗША (вышэйпамянёная «Kultura», «Listy do Polakow», «Gwiazda Polarna»).
Па сьмерці Францішка Ляхоцкага перадаў ягоныя кнігі польскаму аддзелу бібліятэкі ў Нью-Брытэне[1].
У 1996 року быў вылучаны на званьне Чалавека року ад Польска-амэрыканскага кангрэсу Канэктыкута[2].
Творчасьць
рэдагавацьВыдаў аўтабіяграфічную кнігу «Nad pięcioma rzekami» (бел. Над пяцьцю рэкамі), якая складаецца з трох частак. У «Дон — рака першая» аўтар зьвяртаецца да дзіцячых рокаў. Другая частка — «Мухавец — рака другая» — апавядае пра жыцьцё ў міжваенную дваццацігодку[3].
Пісаў таксама вершы пра родную Пружаншчыну і Палесьсе.
Радыёрэпартажы Вуйціка былі выдадзеныя ва ўнівэрсытэце Цэнтральнага Канэктыкута ў 1993 року пад назвай «Drodzy sluchacze» (бел. Паважаныя слухачы).
Узнагароды
рэдагаваць- Кавалерскі крыж ордэна заслугі перад Рэспублікай Польшча (1995)[2]
Бібліяграфія
рэдагаваць- Polonia w/in Connecticut / Mieczysław Kierklo, Jan Wójcik. — Hartford: Komitet Obchodów Tysiąclecia Polski Chrześcijańskiej na Stan Connecticut, 1966. — 272 с.[4]
- Jan Wójcik. Balcerowi następcy. — Londyn: Nakł. Polskiej Fundacji Kulturalnej, 1975. — 198 с. — ISBN 9780850650969[2]
- Z dziejów żołnierza-emigranta: historia «Haller Post» w New Britain / Jan Wójcik, Mieczysław Kierklo. — New Britain, Connecticut: Placówka 111 Stowarzyszenia Weteranów Armii Polskiej w Ameryce, 1991. — 152 с.[4]
- Jan Wójcik. Drodzy sluchacze: 430 pogadanek w «Glosie Solidarnosci». — New Britain, Connecticut: 1983—1992. — 372 с. (1993)[2]
- Jan Wójcik. Nad pięcioma rzekami: wspomnienia z lat 1913—1939. (Уроцлаў, 2005[5]; Гартфард, Люблін, 2009)
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Stanisława Mocek. Forum czytelników // Echa Polesia. — 2009. — № 4 (24). — С. 64.
- ^ а б в г Renata Vickrey. Jan Wojcik papers, 1945—1996. CPAA 05-14 (анг.). Central Connecticut State University. Праверана 28 студзеня 2012 г.
- ^ Ks. Wiesław Haczkiewicz. Nad pięcioma rzekami // Niedziela Ogólnopolska. — 2006. — № 46. — С. 39.
- ^ а б Zbiory graficzne BJ - Katalog - Autor: Wójcik, Jan (1913- ) (пол.) Wirtualny Gabinet Rycin. Biblioteka Jagiellońska. Праверана 28 студзеня 2012 г.
- ^ Nad pięcioma rzekami: wspomnienia z lat 1913-1939 (анг.) Google Books. Google. Праверана 28 студзеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Mały słownik pisarzy polskich na obczyźnie 1939-1980 / red. Bolesław Klimaszewski. — Warszawa: Instytut Badań Polonijnych Uniwersytetu Jagiellońskiego, Wydawnictwo Interpress, 1992. — С. 351.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс (анг.) на бачыне бібліятэкі ўнівэрсытэту Цэнтральнага Канэктыкута