Каятан Крашэўскі

(Перанакіравана з «Каэтан Крашэўскі»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крашэўскі.

Каятан Крашэ́ўскі гербу «Ястрабец»[1] (па-польску: Kajetan Kraszewski; 11 сакавіка 1827, вёска Доўгае, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1896, Стары Куплін, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў.

Каятан Крашэўскі
Kajetan Kraszewski

Герб Крашэўскіх «Ястрабец»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 сакавіка 1827
Доўгае, Гарадзенская губэрня
Памёр 1 ліпеня 1896 (69 гадоў)
Стары Куплін, Гарадзенская губэрня
Пахаваны
Род Крашэўскія
Бацькі Ян
Соф’я з Мальскіх
Жонка Марыя Рулікоўская
Дзеці Уладыслаў
Багуслаў Юзэф Ян
Станіслаў Ігнацы Міхал
Крыштаф Мечыслаў Адам
Антаніна Зоф’я Эма
Юзэфа Эльжбета Яанна[1][2]
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць пісьменьнік, астраном, празаік, драматург, музыка

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае (цяпер у Пружанскім раёне). Сын землеўласьнікаў Яна і Зоф’і Мальскай. Малодшы брат Язэпа і Люцыяна. Вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі[3].

16 верасьня 1854 року ажаніўся з Марыяй Рулікоўскай[4]. Па сьмерці бацькі ў 1864 року атрымаў у спадчыну родавы маёнтак Раманаў. Заняўся перабудовай сядзібы пачатку XIX стагодзьдзя, што пацярпела ў выніку пажару. Зарганізаваў у сядзібе астранамічную абсэрваторыю, у якую прывёз абсталяваньне зь Мюнхэну, Бэрліну, Вены і Парыжу. У самім маёнтку ўкараніў сучасныя прынцыпы вядзеньня гаспадаркі, закупіў сельскагаспадарчыя машыны, заклаў сады, ананасарні і аранжарэі.

З жонкай Марыяй мелі пяцёх дзяцей, двое зь якіх былі глуханямыя. Бацькі самі іх выхоўвалі, адаптуючы да жыцьця, у выніку сын Багуслаў навучыўся размаўляць[5].

Памёр на радзіме, у Старым Купліне. Быў пахаваны ў родавай капліцы ў Доўгім[6], цяпер ягоныя рэшткі захоўваюцца ў сямейным склепе ў Вішніцах.

Меў бібліятэку з 10 тысячаў тамоў, сярод якіх зборы Сапегаў, старадрукі і рукапісы; калекцыю польскіх гістарычных партрэтаў XVI—XVIII стст., калекцыю зброі і іншых гістарычных прадметаў. Па сьмерці Каятана ягоны сын Крыштаф ахвяраваў частку кніжных збораў бібліятэцы імя Лапацінскага ў Любліне, архіўныя матэрыялы — Ягелонскай бібліятэцы[7]. Аднак большасьць экспанатаў згінула ў Раманаве падчас апошняй сусьветнай вайны[8].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Пісьменьнік і драматург, аўтар гістарычных аповесьцей, замалёвак і мэмуараў, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі. Менавіта дзякуючы ягоным запісам захавалася апісаньне родавай сядзібы Крашэўскіх у Доўгім[5]. Таксама пісаў камэдыі, вершы, гавэнды, цікавіўся карыкатурай; выконваў аматарскія партрэты для мэдальёнаў.

Займаўся музыкай. Стварыў некалькі канцэртаў, санатаў і мініятураў для фартэпіяна[9]. У некаторых зь іх выкарыстаў беларускія народныя матывы («На Лысай гары», «Полька-мазурка»)[10].

Бібліяграфія

рэдагаваць
 
Вокладка кнігі «Bartochowski» (1899)

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б Kajetan Kraszewski h. Jastrzębiec (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 22 лютага 2012 г.
  2. ^ Kajetan Kraszewski (1827 — 1896) (анг.) Ancestry.com Праверана 22 лютага 2012 г.
  3. ^ Свислочская гимназия (рас.) Гимназии до. Гимназическая Беларусь. Праверана 17 лютага 2012 г.
  4. ^ Kajetan KRASZEWSKI (AFN: 1SML-M0D). Individual Record (анг.). FamilySearchПраверана 29 ліпеня 2010 г.
  5. ^ а б Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 23 траўня 2012. — № 39 (9485). — С. 5.
  6. ^ Федорук А. Т. Старый Куплин // Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 369. — ISBN 985-11-0305-5
  7. ^ КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан (11.3.1827—1.7.1896). Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 17 лістапада 2011 г.
  8. ^ Danuta Majka. (23.03.2011) Sekrety rodu Kraszewskich (пол.) Inwestycje w Lublinie. Gazeta.pl Lublin. Праверана 13 траўня 2012 г.
  9. ^ Знаменитые земляки (рас.) История. Пружанскі раённы выканаўчы камітэтПраверана 29 ліпеня 2010 г.
  10. ^ Натальля Пракаповіч. Крашэўскія: уладальнікі маёнтку Доўгае Артыкулы. Рэха Берасьцейшчыны. Праверана 15 ліпеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мар’яна Крашэўская
 
 
Юзэф Крашэўскі
 
 
Мар’яна Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Піюс Крашэўскі
(сьвятар)
 
 
Ганна Тарлецкая
 
 
Ігнацы Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анджэй Крашэўскі
(алтарнік данішаўскі)
 
 
Анджэй Крашэўскі
(сьвятар у Бліхове)
 
 
Антоні Тадэвуш Каятан Крашэўскі
 
 
Леан Крашэўскі
 
 
Юзэф Ігнацы Крашэўскі
 
Канстанцыя Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Крашэўскі
 
 
Томаш Крашэўскі
 
 
Багуслаў Крашэўскі
 
 
Багуслаў Крашэўскі
 
 
Ганна Крашэўская
 
 
Ян Альбін Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін Крашэўскі
 
 
Шыман Крашэўскі
(уласьнік Шажыну)
 
 
Эльжбета Няборская
 
Цэцылія Шаўлоўская
 
 
дачка (па мужы
Закрэўская)
 
 
Антоні Крашэўскі
 
 
Ядвіга Крашэўская
 
 
Францішак Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Марыя Сакальніцкая
 
Кунягунда Збражкуўна
 
 
Матэвуш Крашэўскі
 
 
Кунягунда Крашэўская
 
 
 
 
 
 
Юзэф Крашэўскі
 
 
Люцыян Крашэўскі
 
 
Аўгуста Магдалена Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Яана Гутоўская
 
 
Фабіян Крашэўскі
 
 
Каятан Крашэўскі
 
 
Ян Крашэўскі
 
 
Каятан Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Катажына Раманоўская
 
Эльжбета Міхалоўская
 
Соф’я Мальская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сэбастыян Крашэўскі