Флявіян (Дзьмітрыюк)

Архіяпі́скап Флявія́н (у сьвеце Фёдар Ігнацевіч Дзьмітрыюк; 26 траўня [ст. ст. 14 траўня] 1895, вёска Кіёвец, Бельскі павет Холмскай губэрні, Расейская імпэрыя3 сакавіка 1977, Горкі, РСФСР, СССР) — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы, архіяпіскап Горкаўскі й Арзамаскі.

Архіяпіскап Флявіян
Архиепископ Флавиан
Імя пры нараджэньні Фёдар Ігнацевіч Дзьмітрыюк
Род дзейнасьці сьвятар
Дата нараджэньня 26 траўня 1895
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Кіёвец, Бельскі павет, Холмская губэрня
Дата сьмерці 3 сакавіка 1977
Месца сьмерці Сьцяг РСФСР Горкі
Альма-матэр Q4499230?
Занятак дыякан і прэсьбітар
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзьмітрыюк.

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і псальмяра. У 1909 скончыў Холмскую духоўную вучэльню, у 1915 — Холмскую духоўную сэмінарыю.

30 чэрвеня 1915 рукапакладзены ў дыякана, а 9 жніўня — у прэсьбітэра і прызначаны настаяцелем царквы вёскі Вярэшчын(pl) Холмскай япархіі.

У сувязі з набліжэньнем фронту эвакуяваны ў Маскву. Служыў у храмах Масквы, Петраграду, Кацельнічу. З 1918 року служыў сьвятаром у вёсцы Страдзеч, пасьля — у Аляксандра-Неўскім саборы Пружаны Палескага ваяводзтва (Другая Рэч Паспалітая).

У 1938 року на патрабаваньне польскіх уладаў Дзьмітрыюк, як прыхільнік расейскай арыянтацыі, быў пазбаўлены польскага грамадзянства. Толькі пачатак Другой сусьветнай вайны зашкодзіў ягонай дэпартацыі.

На пачатку савецка-нямецкай вайны пражываў у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёну[1]. За сувязь зь беларускімі партызанамі у 1943 нацысты расстралялі жонку айца Фёдара Марыю, старэйшую дачку Галіну, ейнага мужа Васіля і яшчэ двух блізкіх родных. Цяжка параненую дачку Раісу здолелі ўратаваць[1].

З 1944 служыў у Петрапаўлаўскім саборы Кобрыня Берасьцейскай вобласьці, з 1946 — у Мікольскім саборы Бабруйску.

У 1952 року пераехаў у Таганрог. З 1953 — настаяцель катэдральнага сабору Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Растове-на-Доне.

6 красавіка 1955 ва Ўсьпенскай Пачаеўскай лаўры прыняў манаскі пострыг зь імем Флявіян. 26 траўня ўзьведзены ў сан архімандрыта. 1 верасьня 1957 пераведзены ў Троіца-Сергіеву Лаўру.

20 красавіка 1958 хіратанісаны ў япіскапа Сьвярдлоўскага і Ірбіцкага. Зь 9 сьнежня 1958 — япіскап Сьвярдлоўскі і Курганскі. З 25 сакавіка 1960 часова загадваў таксама Чалябінскай япархіяй; з 23 верасьня 1960 да 3 красавіка 1961 часова загадваў Пермскай япархіяй. З 7 ліпеня 1966 — япіскап Горкаўскі й Арзамаскі.

25 лютага 1968 узьведзены ў сан архіяпіскапа.

Сканаў 3 сакавіка 1977 року ў Горкім. Пахаваны ў агароджы Сьвята-Траецкай царквы Горкага.

УзнагародыРэдагаваць

У кастрычніку 1966 року рашэньнем выканкаму райсавету Ленінскага раёну места Горкі узнагароджаны юбілейным мэдалём 20-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў «за актыўную падамогу чальцам падпольнага камітэту па барацьбе з фашызмам»[2].

У 1969 року ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савецкага камітэту фонду міру[1].

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ а б в Флавиан, епископ, временно управляющий Пермской Епархией(рас.) Культурное наследние Прикамья — Heritage of Perm Праверана 1 сьнежня 2012 г.
  2. ^ 14 мая родился архиепископ Горьковский и Арзамасский Флавиан (Дмитриюк)(рас.). Русская православная церковь. Нижегородская митрополия (14 траўня 2009). Праверана 1 сьнежня 2012 г.
Папярэднік
Мьсьціслаў (Валансевіч)
Япіскап Сьвярдлоўскі
19581966
Наступнік
Клімэнт (Перасьцюк)
Папярэднік
Мьсьціслаў (Валансевіч)
Япіскап Горкаўскі
19661977
Наступнік
Мікалай (Куцепаў)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць