Міхаіл Хацімскі
Міхаі́л Васі́левіч Хаці́мскі (14 лютага 1903, мястэчка Шарашоў, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі — 1986, Масква, РСФСР, СССР) — палкоўнік, удзельнік грамадзянскай вайны ў Расеі і нямецка-савецкай вайны. Герой Савецкага Саюзу (1945).
Міхаіл Васілевіч Хацімскі | |||||||||||||
14 лютага 1903 — 1986 | |||||||||||||
Месца нараджэньня | Шарашоў, Пружанскі раён, Беларусь | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква | ||||||||||||
Прыналежнасьць | СССР | ||||||||||||
Род войскаў | Танкавыя войскі | ||||||||||||
Гады службы | 1921—1952 | ||||||||||||
Званьне | палкоўнік | ||||||||||||
Камандаваў | 111-я танкавая брыгада, 37-я Слуцка-Памяранская мэханізаваная брыгада, 25-я танкавая брыгада, 16-я мэханізаваная брыгада, 50-я танкавая брыгада | ||||||||||||
Бітвы/войны | Нямецка-савецкая вайна | ||||||||||||
Узнагароды |
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМіхаіл Хацімскі нарадзіўся 14 лютага 1903 року ў пасёлку Шарашоў Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці (Беларусь) у сям’і рабочага. Расеец. Скончыў 3 клясы горнай вучэльні ў Пружанах. З 1914 року жыў у Маскве. Працаваў сьлесарам на Беларускай чыгунцы ў Маскве.
Удзел у грамадзянскай вайне
рэдагавацьУ 1921 року Міхаіл Хацімскі быў прызваны ў шэрагі Чырвонай арміі і пасьля праходжаньня навучаньня быў накіраваны на фронт Грамадзянскай вайны. Удзельнічаў у ліквідацыі бандаў атамана Сапажкова на Тамбоўшчыне. Пасьля быў перабазіраваны ў Забайкальле, дзе ўдзельнічаў у зьнішчэньні банды атамана Сямёнава. Пазьней нёс службу на мяжы на Паўночным Каўказе.
Міжваенны час
рэдагавацьУ 1925 року ўступіў у ВКП(б). У гэтым самым року скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК. Пасьля школы за добрую вучобу быў уганараваны накіраваньнем у воінскую частку, разьмешчаную ў Маскве.
У 1932 року скончыў бранятанкавыя курсы ўдасканаленьня каманднага складу (КУКС), у 1937 — Ваенную акадэмію мэханізацыі і матарызацыі РСЧА. Пасьля камандаваў вучэбным батальёнам у акадэміі.
Удзел у нямецка-савецкай вайне
рэдагавацьУ ліпені 1942 року быў адпраўлены з акадэміі на фронт намесьнікам камандзіра 111-й танкавай брыгады 25-га танкавага корпусу 40-й арміі Варонескага фронту. З 18 верасьня 1942 року камандзір 111-й танкавай брыгады пасьля гібелі камандзіра брыгады генэрал-маёра Фёдара Караля. У складзе брыгады прыняў удзел у баёх за Варонеж, у тым ліку за Чыжоўскі пляцдарм[1].
Да сярэдзіны верасьня 111-я танкавая брыгада ў складзе 25-га танкавага корпусу перабазавалася на поўдзень і ўвайшла ў склад 1-й гвардзейскай арміі Паўднёва-Заходняга фронту. У складзе гэтай арміі брыгада Хацімскага вяла баі ў Растоўскай вобласьці, вызваляла станіцы Манастыршчыну, Мяшкоўскую, вяла баі за Марозаўск. 17 студзеня 1943 року пасьля вызваленьня места Белая Калітва брыгада была накіраваная ў рэзэрв на папаўненьне.
У траўні 1943 року падпалкоўнік Хацімскі прызначаны ў штаб 29-га танкавага корпусу Стэпавага фронту. У складзе штабу корпусу ўдзельнічаў у бітве на Курскай дузе, баёх на тэрыторыі Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласьцей.
29 верасьня 1943 палкоўнік Хацімскі быў прызначаны камандзірам 25-й танкавай брыгады 29-га танкавага корпусу Стэпавага, а пасьля 2-га Ўкраінскага фронту. Брыгада Хацімскага, зьдзейсьніўшы пераправу ў раёне Верхнедняпроўска, разам зь пяхотнымі падразьдзяленьнямі прарвалі абарону ворага і 19 кастрычніка вызвалілі места і важны чыгуначны вузел Пяціхаткі.
27 кастрычніка Міхаіл Хацімскі прызначаны камандзірам 16-й мэханізаванай брыгады 7-га мэханізаванага корпусу. Ягоная брыгада ўдзельнічала ў баёх на падыходах да Кіраваграду. 8 студзеня 1944 року Кіраваград быў узяты.
Танкісты Хацімскага змагаліся на паўднёва-заходнім участку зьнешняго фронта Корсунь-Шаўчэнкаўскай апэрацыі і ўдзельнічалі ў зьнішчэньні нацысцкай групоўкі.
22 сакавіка 1944 року брыгада пад камандаваньнем Міхаіла Хацімскага штурмам узяла места Першамайск Мікалаеўскай вобласьці і фарсіравала раку Паўднёвы Буг. За адзнаку пры вызваленьні Першамайску палкоўнік Хацімскі быў узнагароджаны ордэнам Суворава 2-й ступені.
У жніўні 1944 ў часе Яска-Кішынёўскай апэрацыі брыгада Хацімскага прарвалася да места Ляова, дзе на рацэ Прут злучылася з часткамі 2-га Ўкраінскага фронту, скончыўшы акружэньне Кішынёўскай групоўкі ворага. За ўмелае кіраўніцтва камбрыг быў уганараваны ордэнам Чырвонага Сьцягу.
28 верасьня 1944 року прызначаны камандзірам 50-й танкавай брыгады. 23 лістапада прызначаны камандзірам 37-й мэханізаванай брыгады 1-га мэханізаванага корпусу 2-й гвардзейскай танкавай арміі. У складзе гэтай брыгады прымаў удзел у Вісла-Одэрскай, Памяранскай і Бэрлінскай апэрацыях, у тым ліку ў баёх за Чэрнікаў, на Зеелаўскіх вышынях, за Бэрлін.
У Заходнім Бэрліне Міхаіл Хацімскі быў узнагароджаны амэрыканскім ваенным ордэнам. Паводле пагадненьня дзяржаваў антыгітлераўскай кааліцыі ўдзельнічаў у перадачы вызваленай часткі Бэрліну амэрыканскім войскам.
Пасьля вайны
рэдагавацьПа вайне працягваў службу. У 1952 року звольнены ў запас у званьні палкоўніка. Жыў і працаваў у Маскве.
Памёр у 1986 року. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы.
Узнагароды
рэдагаваць- Герой Савецкага Саюзу з наданьнем ордэна Леніна і мэдалі «Залатая Зорка» (№ 5771). Загад Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 року.
- Ордэн Чырвонай Зоркі (4 лютага 1943)
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (23 сакавіка 1943)
- Ордэн Суворава 2-й ступені (24 красавіка 1944)
- Ордэн Чырвонага Сьцягу (16 верасьня 1944)
- Ордэн Чырвонага Сьцягу (3 лістапада 1944)
- Ордэн Леніна (6 лістапада 1945)
- Ордэн Чырвонага Сьцягу (15 лістапада 1950)
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (6 красавіка 1985)
- Амэрыканскі ордэн «Легіён Пашаны» афіцэрскай ступені
- Мэдалі
Памяць
рэдагаваць- Ганаровы грамадзянін места Пружанаў Берасьцейскай вобласьці (Беларусь), яго імя носіць адна з вуліцаў места.
- На доме ў муніцыпальнай акрузе Ляфортава ў Маскве, дзе жыў пасьля вайны Міхаіл Хацімскі, усталяваная мэмарыяльная дошка.
- Ягоным імем названае судна Міністэрства рачнога флёту — буксір-талкач Чарнігаўскага рачнога порту «Герой Хацімскі».
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Герои огненных лет. Книга 2. — М.: Московский рабочий, 1976.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — С. 863. — 100 000 ас. — ISBN 5-203-00536-2
- Гринько А. И. Линия Ратной Славы. — Воронеж: .
- История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945. — М.: Воениз. — Т. 4.
- Міхаіл Васілевіч Хацімскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 216.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Міхаіл Хацімскі на бачыне «Героі краіны»