Антаніна Хатэнка

беларуская паэтка

Антані́на Яўге́наўна Хатэ́нка (нар. 28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Ружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР, цяпер у Славаціцкім сельсавеце Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка, этнакультуроляг, журналістка.

Антаніна Хатэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 28 красавіка 1956(1956-04-28) (68 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, журналістка
Мова беларуская мова
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1963—1973 навучалася ў пружанскай школе-інтэрнаце[1] (цяпер — СШ №4), скончыла філялягічны факультэт БДУ (1973—1978). Працавала настаўніцай беларускай, расейскай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Менск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979—1981), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асьвета» (1982—1985), у «Белтэлерадыёкампаніі»[2].

З 2010 працуе вядучым спэцыялістам па этнаграфіі ААТ СП «Іўкон»[3][1].

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Жыве ў Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтарка кніг «Зьдзічэлае рэха вясны», «Зьніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусьвету», «Тры грацыі» й інш.

  1. ^ а б Хатэнка Антаніна (рас.) Одноклассники Праверана 8 верасьня 2013 г.
  2. ^ Антаніна Хатэнка (10 сьнежня 2010) Ці ісьці на плошчу? Блогі. Радыё «Свабода»Праверана 8 верасьня 2013 г.
  3. ^ Татьяна Данилушкина. (30 жніўня 2013) Антаніна Хатэнка: Саладункі як носьбіт традыцый, «Цукеркавы фэст» як увасабленьне ідэі «талаковасьці» Holiday.by Праверана 8 верасьня 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць