Яўстафі Каліскі
Яўста́фі Ка́ліскі (па-расейску: Евстафий Калисский; 20 чэрвеня 1865, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 29 жніўня 1954, Коўна, ЛетССР, СССР) — праваслаўны сьвятар, мітрафорны протаярэй Летувіска-Віленскай япархіі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Гарадзенскай губэрні ў сям’і сьвятара. Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню, Віленскую духоўную сэмінарыю (1888). Выконваў абавязкі псальмяра ў расенскай царкве[1]. Рукапакладзены ў дыяканы ў 1889 року; пасьля рукапакладзены ў сьвятары і прызначаны ў засімавіцкі прыход (Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні).
У 1893 пераведзены ў новаадчынены прыход у месьце Янава Ковенскага павету. З 1901 — клірык ковенскай царквы сьвятога Аляксандра Неўскага, наглядальнік царкоўна-прыходзкіх школаў.
З пачаткам Першай сусьветнай вайны айцец Яўстафі прызначаны сьвятаром 1-га Рыпінскага пагранічнага палку, ягоная жонка і дачка сталі сёстрамі міласэрнасьці, а двое сыноў — вольнавызначанымі ў войску. У 1915 року разам з палком Яўстафі пакінуў Коўну, быў дабрачынным пагранічнай дывізіі. Пасьля дэмабілізацыі ў 1918 служыў сьпярша ў трысьвяцкім, пасьля ў друйскім прыходзе Віленскай губэрні.
У 1920 прызначаны даверанай асобай мітрапаліта Еляўферыя ў Летуве і пераехаў у Коўну. з 1921 — старшыня Ковенскай царкоўнай управы, настаяцель Ковенскага катэдральнага сабору(lt). У 1923 абраны чальцом епархіяльнае рады Летувіскай япархіі пры архіяпіскапе Еляўферыі.
Рэдактар ковенскіх «Голосов Литовской Православной Епархии» (былыя «Литовские Епархиальные Ведомости»), адзін з заснавальнікаў ковенскага пахавальна-дабрачыннага брацтва імя прападобнага Сэрафіма Сароўскага, наглядальнік царкоўна-прыходзкіх школаў япархіі, выканаўца абавязкаў капэляна летувіскага войска (да 1926)[1].
Па Другой сусьветнай вайне служыў у Віленскай япархіі Маскоўскай патрыярхіі. Мітрафорны протаярэй.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Герман Шлевис. Каунасские православные храмы. Воскресенская церковь (рас.) Живой колос Праверана 5 студзеня 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Священник Виталий Серапинас. Православная Церковь в Литве в межвоенный период (1918-1939 гг.).