Антон Лабуда
Анто́н Анто́навіч Лабуда́ (9 красавіка 1923, в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 8 красавіка 2011) — беларускі навуковец, доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Антон Лабуда | |
Дата нараджэньня | 9 красавіка 1923 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне |
Дата сьмерці | 8 красавіка 2011 (87 гадоў) |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Бакуны Пружанскага павету ў сялянскай сям’і Антона Ўльянавіча і Феадосіі Пракоп’еўны. Па сканчэньні чатырохгадовай вясковай школы паступіў у пружанскую польскую гімназію. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР скончыў ужо расейскамоўную гімназію.
З 1944 ў Чырвонай Арміі, выведнік. Па вайне працягнуў атрыманьне адукацыі ў пэдагагічнай вучэльні, пасьля сканчэньня якое атрымаў права паступаць у любую вну без уступных іспытаў як мэдаліст і ўдзельнік нямецка-савецкай вайны. Ён абраў фізычны факультэт БДУ (1949—1954). Падчас навучаньня вёў фізычны гурток у менскім Доме піянэраў, каб займець фінансавую самастойнасьць.
У 1959 абараніў дысэртацыю па плязмавай тэматыцы на ступень кандыдата фізыка-матэматычных навук. Ад 1960 працуе дацэнтам катэдры экспэрымэнтальнае фізыкі і фізычнае электронікі БДУ, намесьнік дэкана фізычнага факультэту па навуковай працы. З 1962 — адзін зь вядучых навукоўцаў новаадчыненага радыёфізычнага аддзяленьня факультэту.
У 1976 стаў першым дэканам адчыненага факультэту радыёфізыкі і электронікі. За пяць гадоў працы на гэтай пасадзе арганізаваў падрыхтоўку больш за 500 спэцыялістаў-радыёфізыкаў, вылучыў прафэсара факультэта на пасаду дырэктара НДІ ПФП.
У 1980 ачоліў катэдру радыётэхнікі і фізычнай электронікі[2]. У 1988 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Спэктральна-аптычная дыягностыка плазмы для мэтаў мікраэлектронікі». Ад 1992 — прафэсар катэдры фізычнае электронікі.
Памёр 8 красавіка 2011.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Исследование импульсного разряда через тонкую металлическую проволочку: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / М-во высш. образования СССР, Белорус. гос. ун-т им. В.И. Ленина, Физ. фак (1959)
- Физическая микроэлектроника: Курс лекций / А.А.Лабуда,Н.Н.Никифоренко (2001)
- Радиоэлектроника: Курс лекций / А.А.Лабуда, Н.Н.Никифоренко (2002)
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Заслужаныя дзеячы Выбітныя работнікі і выпускнікі БДУ. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Праверана 8 чэрвеня 2012 г.
- ^ Гісторыя факультэта праз асобы, факты, падзеі Гістарычныя звесткі. Факультэт радыёфізыкі і кампутарных тэхналёгіяў БДУ. Праверана 8 чэрвеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс на бачыне ФРіКТ БДУ(недаступная спасылка)