Барыс Бахараў
Бары́с Сярге́евіч Ба́хараў (10 верасьня 1902 — 16 ліпеня 1944) — савецкі вайскавод, генэрал-маёр танкавых войскаў (1942).
Барыс Сяргеевіч Бахараў Борис Сергеевич Бахаров | |||||||
10 верасьня 1902 — 16 ліпеня 1944 | |||||||
Месца нараджэньня | Дзямянск, Расейская імпэрыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Шакуны, БССР | ||||||
Прыналежнасьць | СССР | ||||||
Род войскаў | танкавыя войскі | ||||||
Гады службы | 1917—1944 | ||||||
Званьне | Генэрал-маёр | ||||||
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна Нямецка-савецкая вайна | ||||||
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 10 верасьня 1902 року ў пасёлку Дзямянск Наўгародзкай губэрні (цяпер у Наўгародзкай вобласьці). У кастрычніку-сьнежні 1917 уваходзіў у Рыбінскі атрад Чырвонай гвардыі, пасьля — у Чырвонай арміі. Удзельнічаў у баёх з войскамі генэрала Мікалая Юдэніча, савецка-польскай вайне ў 1920 року. У траўні 1921 дэмабілізаваны. У лютым 1924 року ізноў прызваны ў Чырвоную армію пісарам 59-га стралковага палку 20-й стралковай дывізіі, пасьля палітрук. У 1926 року скончыў паўторнае аддзяленьне аб’яднанай інтэрнацыянальнай ваеннай школы. Пазьней праходзіў службу ў 59-м палку. Ад траўня 1929 року — слухач Вайсковай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (скончыў у 1932). Ад траўня 1932 — начальнік апэратыўнага аддзяленьня 4-й мэханізаванай брыгады, ад 1936 — 10-й мэханізаванай брыгады. Зь лістапада 1937 року праходзіў службу ў 18-й мэханізаванай брыгадзе.
Зь лістапада 1939 — камандзір 52-й лёгкатанкавай брыгады Харкаўскай ваеннай акругі (ХВА), у 1940 року атрымаў званьне палкоўніка. У сакавіку 1941 прызначаны камандзірам 50-й танкавай дывізіі 25-га мэханізаванага корпусу ХВА, якая пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны была перакінутая ў Беларусь і ўзяла ўдзел у баёх у складзе 21-й арміі Заходняга фронту.
Ад 25 ліпеня — у складзе Цэнтральнага фронту. 9 жніўня 50-я танкавая дывізія перададзеная ў склад 13-й арміі Цэнтральнага фронту, пасьля расфармаваньня апошняга — у складзе Бранскага фронту. У верасьні 1941 50-я танкавая дывізія перафармаваная ў 150-ю танкавую брыгаду.
З чэрвеня 1942 року — начальнік штаба, зь ліпеня — камандзір 17-га танкавага корпусу 60-й арміі Варонескага фронту. З 11 верасьня 1942 — камандзір 18-га танкавага корпусу, які ўдзельнічаў у Варонеска-Касторненскай наступальнай, Харкаўскай апэрацыі, зь лютага 1943 — 9-га, які ўдзельнічаў у Чарнігаўска-Прыпяцкай і Гомельска-Рэчыцкай наступальных апэрацыях. Зь лістапада 1943 року корпус знаходзіўся ў рэзэрве ВГК, з чэрвеня 1944 — у складзе конна-мэханізаванай групы генэрала Ісы Пліева на 1-м Беларускім фронце. За адзнаку пры вызваленьні Бабруйску корпусу было прысвоенае ганаровае найменьне «Бабруйскі», а за вызваленьне Баранавічаў корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцягу.
Сьмерць
рэдагавацьРанкам 16 ліпеня 1944 пасьля разгрому суперніка пад Баранавічамі 9-ы танкавы корпус акружыў Пружанскую групоўку немцаў. Генэрал-маёр Бахараў, вырашыўшы не выпускаць немцаў з атачэньня, а 7-й гадзіне раніцы выехаў праверыць абарону 23-й танкавай брыгады ў раёне вёскі Шакуны, аднак быў абстраляны зь нямецкай супрацьтанкавай гарматы і наўпроставым трапляньнем бранябойнага снараду быў забіты. Пахаваны ў Бабруйску на плошчы Перамогі[1], на ягонай магіле быў усталяваны танк Т-34 №300.
Узнагароды
рэдагаваць- 2 ордэны Чырвонага Сьцягу (14 лютага 1942, ??)
- Ордэн Кутузава I ступені
- Ордэн Кутузава II ступені
Сям’я
рэдагавацьПамяць
рэдагавацьІмем Бахарава названыя вуліцы ў Бабруйску[3], Касьцюковічах, Пружанах. У Пружанах на алеі «Іх імёнамі названыя вуліцы гораду» ўсталяваная мэмарыяльная дошка ў імя Барыса Бахарава.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Уліковая картка воінскага пахаваньня № З375-75. АБЗ «Мэмарыял»
- ^ Донесение о безвозвратных потерях от 12.09.1944. (рас.) Отдел кадров 1-го Белорусского фронта. ОБД «Мемориал».
- ^ Мапа Бабруйску
Літаратура
рэдагаваць- Бахараў Барыс Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 357
- Бахаров Борис Сергеевич (10.9.1902—16.7.1944) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 56. — 30 000 ас.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 210.
- Бахараў Б. С. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 332.
- Мацёкін, В. Толькі наперад // Зара камунізму. — 17 траўня 1975.
- Шульман, М. Дарагая рэліквія [Б. С. Бахараў] // Раённыя будні. — 25 сакавіка 1995.