Марыя Сапега
Мары́я Крысьці́на Сапе́га (па-польску: Maria Krystyna Sapieha) са Зьдзяхоўскіх гербу «Равіч» (26 красавіка 1910, Сухаволя — 1 красавіка 2009[1], Польшча) — польская грамадзкая дзяячка, сузаснавальніца і прэзыдэнт фундацыі Ex Animo.
Maria Krystyna Sapieha | ||||
Герб «Равіч» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Марыя Крысьціна Зьдзяхоўская | |||
Нарадзілася | 26 красавіка 1910 Сухаволя | |||
Памерла | 1 красавіка 2009 (98 гадоў) | |||
Пахаваная | ||||
Род | Зьдзяхоўскія | |||
Бацькі | Ежы Зьдзяхоўскі Марта з Блаўдзевічаў[d][2] | |||
Муж | Ян Андрэй Сапега | |||
Дзеці |
| |||
Дзейнасьць | грамадзкая дзяячка | |||
Рэгаліі | ||||
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДачка міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай Ежы Зьдзяхоўскага, жонка Яна Андрэя Сапегі.
Навучалася ў Вялікабрытаніі і Францыі. У 1937 з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу. У Ружанах Марыя Крысьціна адчыніла дзіцячы садок і школу для дзяўчынак зь бедных сем’яў[3].
Пасьля бальшавіцкага ўварваньня вымушаная была эміграваць у Летуву, адтуль у Францыю, дзе заангажавалася ў выведную працу на Францускі рэзыстанс[4], а таксама на заданьне Генэральнага штабу Войска польскага дзейнічала ў Італіі[4]. Тры гады правяла ў зьняволеньні ў Італіі й Нямеччыне, па вайне пераехала ў Лёндан да мужа і дзяцей.
Пазьней заснавала фундацыю «Дапамога польскім дзецям». У 1980-х роках падтрымлівала «Medical Aid for Poland» і «Polską Macierz Szkolną» ў Ангельшчыне. У 1992 року пераехала ў незалежную Польшчу. Таксама займалася дабрачыннасьцю ў фундацыі «Ex Animo» па дапамозе анкалягічна хворым дзецям[5].
У 2003 прыяжджала на Беларусь, дзе дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касьцёл[3].
У 2008 выдала кнігу ўспамінаў «Маё жыцьцё, мой час»[6].
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Усьмешкі[7] (9 чэрвеня 2003)[8]
- Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы (7 красавіка 2009, пасьмяротна)[9]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Maria Zdziechowska h. Rawicz (ID: cz.I002934) (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 3 сакавіка 2014 г.
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 78. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ а б Барыс Каплевіч. (2 жніўня 2008) Князёўна Марыя Сапега: «Я б з радасцю вярнулася ў Ружаны» Навіна дня. TUT.BY. Праверана 3 сакавіка 2014 г.
- ^ а б M. Sapieżyna, M. Cieślik. Życie kobiety szpiega // Newsweek. — 2008. — № 45. — С. 90—92.
- ^ Мельнікаў, Ігар. (5 лютага 2013) Трагедыя апошніх гаспадароў Ружан. Arche. Праверана 3 сакавіка 2014 г.
- ^ M. Sapieżyna. Moje życie, mój czas. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, 2008.
- ^ Sapieha Maria Krystyna (пол.) Order Uśmiechu Праверана 3 сакавіка 2014 г.
- ^ Ważne wydarzenia z życia Fundacji O Fundacji. Fundacja Ex Animo. Праверана 3 сакавіка 2014 г.
- ^ M.P. 2009 nr 35 poz. 537. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 7 kwietnia 2009 r. o nadaniu orderu (пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Kancelaria Sejmu RP (7 красавіка 2009). Праверана 3 сакавіка 2014 г.