Альбін Дзяконскі (сын Тадэвуша)
Альбі́н Дзяко́нскі гербу Кораб (па-польску: Albin Dziekoński; 1838—1918) — шляхціч. Сын Тадэвуша Дзяконскага (1810—1845) і Альжбэты з Выганоўскіх.
герб «Кораб» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1838 |
Памёр | 1918 |
Род | Дзяконскія |
Бацькі | Тадэвуш Дзяконскі Альжбэта з Выганоўскіх |
Жонка | Марыя з Керназіцкіх (каля 1860) Ядзьвіга з Ажэшкаў (каля 1890) |
Дзеці | з Марыяй: Мар’ян зь Ядзьвігай: Вацлаў Ганна Крысьціна Альбін Ядзьвіга Эмілія |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Альбін Дзяконскі.
З жонкай Марыяй Ганнай з Керназіцкіх мелі сына Мар’яна[1]. Пасьля ейнае сьмерці (1887) ажаніўся другім разам з Ядзьвігай з Ажэшкаў. Мелі сыноў Вацлава і Альбіна, дачок Ганну Крысьціну і Ядзьвігу Эмілію.
Валодаў маёнткам Чахец у Пружанскім павеце, які атрымаў ў якасьці пасагу ад першай жонкі. Ён упарадкаваў у маёнтку парк, разбудаваў сядзібу. Ягоны сын ад першага шлюбу Мар’ян успадкаваў маёнтак пасьля сьмерці бацькі[1].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Katarzyna i Jerzy Samusikowie (19 студзеня 2012) Dwór Dziekońskich w Czachcu (пол.). Miesiecznik literacki Akant. Праверана 1 красавіка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |