Гісторыя

навука пра падзеі мінуўшчыны
(Перанакіравана з «Гісторык»)

Гісто́рыя (ад грэц. ιστορία — «расказ пра мінулае, пра пазнанае») — комплекс грамадзкіх навук, што вывучае мінулае чалавецтва. Гэта агульны тэрмін, які адносіцца да мінулых падзеяў, а таксама ў ягонае азначэньне ўваходзіць выкрыцьцё, збор, арганізацыя і прадстаўленьне інфармацыі аб гэтых падзеях. Гэты панятак уключае касьмічную, геалягічную і арганічную гісторыі, але часьцяком у агульным маецца на ўвазе гісторыя чалавецтва. Навукоўцы, якія займаюцца вывучэньнем і ўпарадкаваньнем ведаў па гісторыі называюцца гісторыкамі. Падзеі гісторыі, якія адбываліся да часоў пісьмовага запісу лічацца перадгісторыяй.

Гісторыя
Навука
«Алегорыя гісторыі», Нікаляас Гізіс (1892)
Зьвесткі
Падкляса ад прадмет дасьледаваньня[d], ланцуг падзеяў[d] і падзея
Тэма 1995
Вывучаецца ў гісторыя — навука[d], гістарыяграфія, historical game studies[d] і гуманітарныя навукі
Асноўныя кірункі гл. ніжэй
Гісторыя ў Вікісховішчы

Гісторыя падзяляецца паводле глябальнай праблематыцы на сусьветную гісторыю і гісторыю асобных краін і народаў (напрыклад, гісторыя Беларусі). Паводле пэрыядызацыі вылучаюць гісторыю першабытнага ладу, старажытнага сьвету, Сярэднявечча, новага часу, найноўшага часу, сучаснасьці. Паводле галінаў досьледаў гісторыя падзяляецца на ваенную, палітычную, эканамічную гісторыі ды іншыя. Гісторыя розных бакоў культуры, навукі і тэхнікі вывучаецца гістарычнымі разьдзеламі адпаведных навук (гісторыя тэатру, гісторыя матэматыкі ды іншыя). Гісторыя можа зьяўляецца складоваю часткаю групы гуманітарных навук, што вывучае пэўны рэгіён (напрыклад, афрыканістыка), народ (сыналёгія) ці групу народаў (славяназнаўства).

Напрамкі вывучаньня

рэдагаваць

Гісторыя ўважаецца шырокай вобласьцю дасьледаваньняў, якая ахоплівае шматлікія галіны. Некаторыя зь іх засяроджваюцца на пэўным гістарычным часе, іншыя — на канкрэтным геаграфічным рэгіёне або асобнай тэме. Розныя спэцыялізацыі звычайна сумяшчаюцца. Гэтак, дасьледаваньне эканамічнай гісторыі Старажытнага Эгіпту аб’ядноўвае часавую, рэгіянальную і тэматычную пэрспэктывы. У выпадку ахопу некалькіх тэмаў колькасьць першасных крыніцаў часта бывае занадта вялікай для аднаго гісторыка. Гэта вымушае яго або звужаць сфэру свайго дасьледаваньня, або абапірацца на другасныя крыніцы дзеля атрыманьня агульнага агляду[1][2][3][4].

Паводле пэрыядаў

рэдагаваць
 
Гісторыкі абапіраюцца на доказы з розных іншых галінаў навукі, каб дасьледаваць старажытнасьць, у тым ліку выкапні, такія як парэшткі Люсі.

Храналягічны падзел ёсьць распаўсюджаным падыходам да арганізацыі гістарычнага матэрыялу на меншыя сэгмэнты. Розныя пэрыяды часта вызначаюцца на падставе дамінантных тэмаў, якія характарызуюць пэўны адрэзак часу, і значных падзеяў, што ініцыявалі гэтыя зьмены або прывялі іх да іхнага завяршэньня. У залежнасьці ад кантэксту і ўзроўню дэталізацыі пэрыяд можа ахопліваць як дзесяцігодзьдзе, гэтак і некалькі стагодзьдзяў[5][6]. Традыцыйна гісторыя чалавецтва падзяляецца на дагістарычны час, гісторыю старажытнага сьвету, Сярэднявечча, гісторыю новага часу і гісторыю найноўшага часу і сучаснасьці[7]. У залежнасьці ад рэгіёну і тэмы храналягічныя межы гэтых пэрыядаў могуць адрозьнівацца, а гісторыкі могуць выкарыстоўваць зусім іншыя пэрыядызацыі[8][9]. Напрыклад, традыцыйная пэрыядызацыя гісторыі Кітаю грунтуецца на дынастыях[10][11], а падзел на дакалюмбавыя, каляніяльныя і посткаляніяльныя часы адыгрывае цэнтральную ролю ў гісторыі Амэрыкі[12].

Дагістарычны час пачаўся з эвалюцыі відаў, падобных да чалавека, некалькі мільёнаў гадоў таму, што прывяло да зьяўленьня анатамічна сучасных людзей каля 200 тысяч гадоў таму[13][14][15][16]. Пасьля гэтага людзі мігравалі з Афрыкі і засялілі большую частку Зямлі. Да канца дагістарычнага часу тэхналягічны прагрэс, у выглядзе новых і ўдасканаленых прыладаў, прывёў многія супольнасьці да адмаўленьня ад звыклага качавога ладу жыцьця, заснаванага на паляваньні і зьбіральніцтве, на карысьць аселасьці, якая падтрымлівалася раньнімі формамі земляробства[15][17][18][19][20][21]. Брак пісьмовых дакумэнтаў з таго часу стварае для дасьледнікаў пэўныя цяжкасьці. Таму вывучэньне дагістарычнага часу патрабуе міждысцыплінарнага падыходу, які абапіраецца на іншыя крыніцы сьведчаньняў, як то археалёгіі, антрапалёгіі, палеанталёгіі і геалёгіі[22][23].

 
Індустрыяльная рэвалюцыя глыбока паўплывала на эканамічнае і сацыяльнае жыцьцё, адзначыўшы пераход ад аграрнага грамадзтва да індустрыяльнага.

Старажытная гісторыя, якая пачалася прыкладна ў 3500 годзе да н. э., адзначылася ўзьнікненьнем першых буйных цывілізацыяў у Мэсапатаміі, Эгіпце, Індзкай даліне, Кітаі і Пэру. Новыя сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя стасункі абумовілі неабходнасьць разьвіцьця пісьменства. Дзякуючы прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, зьяўленьне харчовых прыпасаў дало мажлівасьць падтрымліваць большыя папуляцыі, што прывяло да ўрбанізацыі, стварэньня гандлёвых шляхоў і зьяўленьня рэгіянальных імпэрыяў. У гэты ж час былі сфармуляваныя ўплывовыя рэлігійныя сыстэмы і філязофскія ідэі, такія як індуізм, будызм, канфуцыянства, юдаізм і грэцкая філязофія[24][25][26].

У постклясычны час гісторыі, які пачаўся каля 500 году, уплыў рэлігіяў працягваў узрастаць. Місіянэрскія рэлігіі, такія як будызм, хрысьціянства і іслам, хутка распаўсюдзіліся і замацаваліся ў якасьці сусьветных рэлігіяў, што стала культурным зрухам, бо яны паступова выцясьнялі мясцовыя вераваньні. Тым часам міжрэгіянальныя гандлёвыя сеткі квітнелі, спрыяючы росту тэхналягічнага і культурнага абмену. У XIII—XIV стагодзьдзях Мангольская імпэрыя, заваяваўшы шматлікія тэрыторыі ў Азіі і Эўропе, стала дамінуючай сілай[27][28][29]. Раньняя сучасная гісторыя, якая пачалася каля 1500 году, была адзначаная ўздымам эўрапейскіх дзяржаваў да глябальнай магутнасьці. Як імпэрыі з пальнай зброяй, яны актыўна дасьледавалі і калянізавалі значныя тэрыторыі ва ўсім сьвеце. У выніку Амэрыка была ўлучаная ў глябальную абвестку, што справакавала маштабны біялягічны абмен расьлінамі, жывёламі, людзьмі і хваробамі. Навуковая рэвалюцыя прывяла да значных вынаходзтваў і адкрыцьцяў ды паскорыла тэхналягічны прагрэс. Яна суправаджалася іншымі інтэлектуальнымі зрухамі, такімі як пашырэньнем гуманізму і Асьветніцтва, якія садзейнічалі сэкулярызацыі[30][31].

У новай гісторыі, якая пачалася ў канцы XVIII стагодзьдзя, індустрыяльная рэвалюцыя зьмяніла эканоміку, увёўшы больш эфэктыўныя спосабы вытворчасьці. Заходнія дзяржавы стварылі велізарныя каляніяльныя імпэрыі, атрымаўшы перавагу дзякуючы індустрыялізаваным вайсковым тэхналёгіям. Узмоцнены міжнародны абмен таварамі, ідэямі і людзьмі азнаменаваў пачатак глябалізацыі. Розныя сацыяльныя рэвалюцыі аспрэчвалі ўладу аўтарытарных і каляніяльных рэжымаў, пракладаючы шлях да дэмакратыі. Разьвіцьцё ў такіх галінах, як навука, тэхналёгіі, эканоміка, паскорылася да беспрэцэдэнтных тэмпаў. Значна ўзвысіўся ўзровень жыцьця і рост насельніцтва. Гэта адбывалася, не зважаючы на шырокамаштабныя страты, выкліканыя дзьвюма сусьветнымі войнамі, якія зьмянілі міжнародны балянс сілаў, падарваўшы эўрапейскую дамінацыю[32][33][34][35].

Паводле геаграфіі

рэдагаваць

Галіны гістарычных дасьледаваньняў могуць таксама клясіфікавацца паводле геаграфічных рэгіёнаў, якія яны вывучаюць[1][6][36]. Геаграфія адыгрывае цэнтральную ролю ў гісторыі, уплываючы на вытворчасьць ежы, выкарыстаньне прыродных рэсурсаў, эканамічную дзейнасьць, палітычныя межы і культурныя ўзаемадзеяньні[6][36][37][38][39]. Некаторыя гістарычныя працы абмяжоўваюць свой абсяг малымі тэрыторыямі, напрыклад, вёскай або паселішчам. Іншыя засяроджваюцца на шырокіх абшарах, якія ахопліваюць цэлыя кантынэнты, як то гісторыі Афрыкі, Азіі, Эўропы, Амэрыкі і Акіяніі[1][36].

 
Піраміды Гізы дэманструюць спадчыну старажытнаэгіпецкай цывілізацыі.

Гісторыя Афрыкі пачынаецца з пачаткам чалавечай гісторыі, то бок з узьнікненьнем анатамічна сучасных людзей каля 200 тысяч гадоў таму[15][40][41]. Вынаходніцтва пісьменства і станаўленьне цывілізацыі адбыліся ў Старажытным Эгіпце ў IV тысячагодзьдзі да н. э.[42][43] У наступныя тысячагодзьдзі зьявіліся іншыя значныя цывілізацыі і каралеўствы, як то Нубія, Аксум, Картаген, Гана, Малі і Сонгай[44]. У VII стагодзьдзі іслам пачаў распаўсюд па Паўночнай Афрыцы і стаў дамінуючай рэлігіяй у многіх імпэрыях. Адначасова ўзмоцніўся гандаль уздоўж транссахарскага маршруту[45][46]. Пачынаючы з XV стагодзьдзя, мільёны афрыканцаў сталі рабамі, гвалтоўна перапраўленымі ў Амэрыку ў рамках Атлянтычнага гандлю рабамі[47][48]. Большая частка кантынэнту была калянізавана эўрапейскімі дзяржавамі ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў[49]. У час узрастаньня нацыяналізму афрыканскія краіны паступова здабывалі незалежнасьць па Другой сусьветнай вайне. У гэты час назіраўся эканамічны рост, хуткае павелічэньне насельніцтва і барацьба за палітычную стабільнасьць[50][51][52][53][54].

 
У XIII стагодзьдзі Чынгісхан захапіў значную частку Азіі, стварыўшы абшарную Мангольскую імпэрыю.

У гісторыі Азіі анатамічна сучасныя людзі зьявіліся блізу 100 тысяч гадоў таму[19][55][56]. Як адная з калысак цывілізацыі, Азія стала домам для першых старажытных цывілізацыяў у Мэсапатаміі, Індзкай даліне і Кітаі, якія пачалі фармавацца ў IV—III тысячагодзьдзях да н. э.[43][57][58] У наступныя тысячагодзьдзі тут узьніклі і распаўсюдзіліся ўсе асноўныя сусьветныя рэлігіі і ўплывовыя філязофскія традыцыі, як то індуізм, будызм, канфуцыянства, даасізм, хрысьціянства і іслам. Шаўковы шлях садзейнічаў гандлю і культурнаму абмену паміж часткамі Эўразіі, у той час як магутныя імпэрыі ўздымаліся і зьнікалі, як то Мангольская імпэрыя, якая дамінавала на кантынэнце ў XIII—XIV стагодзьдзях[59]. Эўрапейскі ўплыў павялічваўся цягам наступных стагодзьдзяў і дасягнуў піку ў XIX і пачатку XX стагодзьдзяў, калі многія часткі Азіі апынуліся пад прамым каляніяльным кантролем да сканчэньня Другой сусьветнай вайны[60][61][62][63]. Па атрыманьні незалежнасьці рэгіён характарызаваўся мадэрнізацыяй, эканамічным ростам і рэзкім павелічэньнем насельніцтва[63][64][65].

Гісторыя Эўропы пачалася блізу 45 тысяч гадоў таму з прыходам першых анатамічна сучасных людзей[41]. Старажытныя грэкі заклалі асновы заходняй культуры, філязофіі і палітыкі ў I тысячагодзьдзі да н. э.[66] Іхная культурная спадчына атрымала працяг у Рымскай імпэрыі, а пазьней у Бізантыйскай імпэрыі[66]. Сярэднявечча пачалося з падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі ў V стагодзьдзі і было адзначанае распаўсюдам хрысьціянства[66]. Пачынаючы з XV стагодзьдзя, эўрапейскія дасьледаваньні і калянізацыя злучылі сьвет, у той час як культурныя, інтэлектуальныя і навуковыя дасягненьні зьмянілі заходнія грамадзтвы[30][31][66]. З канца XVIII да пачатку XX стагодзьдзя эўрапейскае глябальнае дамінаваньне яшчэ больш умацавалася дзякуючы прамысловай рэвалюцыі і стварэньню вялікіх заморскіх калёніяў[34][67][66]. Яно завяршылася ў выніку разбуральных наступстваў дзьвюх сусьветных войнаў[34][68][66]. У наступную эпоху халоднай вайны кантынэнт быў падзелены на заходні і ўсходні блёкі, а пасьля ейнага заканчэньня пачаўся працэс палітычнай і эканамічнай інтэграцыі[32][34][35][66][69].

У гісторыі Амэрыкі першыя анатамічна сучасныя людзі зьявіліся тут блізу ад 20 тысяч да 15 тысяч гадоў таму[40][41]. Амэрыка была радзімай некаторых з самых раньніх цывілізацыяў, як то цывілізацыі Нортэ-Чыка ў Паўднёвай Амэрыцы і цывілізацыі мая і альмэкаў у Цэнтральнай Амэрыцы[70][71]. Цягам наступных тысячагодзьдзяў побач зь імі ўзьніклі буйныя імпэрыі, такія як Тэатыўакан, Ацтэцкая ды Інская імпэрыі[70][71]. Пасьля прыходу эўрапейцаў з канца XV стагодзьдзя распаўсюд новых хваробаў значна зьменшыў мясцовае насельніцтва. У сукупнасьці з калянізацыяй і масавым прыбыцьцём афрыканскіх рабоў гэта прывяло да развалу буйных імпэрыяў, у той час як дэмаграфічныя і культурныя ляндшафты былі значна перафармаваныя[70][71][72]. Рэвалюцыі за незалежнасьць у XVIII і XIX стагодзьдзях прывялі да стварэньня новых нацыяў у гэтай частцы сьвету[70][73]. У XX стагодзьдзі Злучаныя Штаты Амэрыкі сталі дамінуючай глябальнай дзяржавай і важным гульцом у халоднай вайне[35][70].

Гісторыя Акіяніі пачынаецца зь зьяўленьнем анатамічна сучасных людзей блізу ад 60 тысяч да 50 тысяч гадоў таму[41][74]. Яны стварылі розныя рэгіянальныя грамадзтвы і культуры, спачатку ў Аўстраліі і Новай Гвінэі, а пазьней і на іншых астравах Акіяніі[74][75]. Прыбыцьцё эўрапейцаў у XVI стагодзьдзі выклікала значныя зьмены. Да канца XIX стагодзьдзя большая частка рэгіёну апынулася пад заходнім кантролем[76][77]. Акіянія была ўцягнутая ў розныя канфлікты падчас сусьветных войнаў і перажыла дэкалянізацыю ў паваенны час[78].

Паводле тэмаў

рэдагаваць

Гісторыкі часта абмяжоўваюць сваё дасьледаваньне пэўнай тэмай, якая належыць да канкрэтнай галіны[3][79][80][81]. Некаторыя гісторыкі прапануюць агульны падзел на тры асноўныя тэмы, як то палітычную, эканамічную і сацыяльную гісторыі. Аднак межы паміж гэтымі галінамі не ўсталяваныя, таму іхная сувязь зь іншымі тэматычнымі галінамі, як то інтэлектуальная гісторыя, не заўсёды ясная[3][80][81][82].

Палітычная гісторыя вывучае арганізацыю ўлады ў грамадзтве, дасьледуючы, як узьнікаюць, разьвіваюцца і ўзаемадзейнічаюць структуры ўлады. Цягам большай часткі зафіксаванай гісторыі дзяржавы або дзяржаваўпадобныя структуры былі цэнтральнымі аб’ектамі гэтай галіны дасьледаваньня. Яна вывучае, як была арганізаваная дзяржава знутры, напрыклад, якія існавалі фракцыі, партыі, лідэры і іншыя палітычныя інстытуты. Таксама разглядаецца, якая палітыка былі ўкаранёная і як кожная дзяржава ўзаемадзейнічала зь іншымі дзяржавамі[83][84]. Палітычная гісторыя вывучаецца з антычнасьці, што робіць яе найстарэйшай галіной гісторыі, у той час як іншыя важныя падгаліны зьявіліся толькі ў мінулым стагодзьдзі[85].

 
Ваенная гісторыя вывучае ўзброеныя канфлікты, у тым ліку дасягненьні вайсковай тэхнікі, такія як трэбушэт.

Дыпляматычная і ваенная гісторыя цесна павязаная з палітычнай гісторыяй. Дыпляматычная гісторыя дасьледуе міжнародныя дачыненьні паміж дзяржавамі. Яна ахоплівае такія тэмы замежнай палітыкі, як перамовы, стратэгічныя разважаньні, дамовы і канфлікты паміж нацыямі, а таксама ролю міжнародных арганізацыяў у гэтых працэсах[86][87]. Ваенная гісторыя вывучае ўплыў і разьвіцьцё ўзброеных канфліктаў у чалавечай гісторыі. Гэта ўлучае дасьледаваньне канкрэтных падзеяў, напрыклад, аналіз пэўнай бітвы і абмеркаваньне розных чыньнікаў вайны. Таксама яна ўлучае больш агульныя разважаньні пра эвалюцыю вайсковай справы з дасягненьнямі ў вайсковых тэхналёгіях, стратэгіі, тактыцы і інстытуцыях.

Эканамічная гісторыя дасьледуе тое, як тавары вырабляюцца, абменьваюцца і спажываюцца. Яна ахоплівае эканамічныя аспэкты, як то выкарыстаньне зямлі, працоўнай сілы і капіталу, попыт і прапанову тавараў, выдаткі і спосабы вытворчасьці, а таксама разьмеркаваньне прыбыткаў і багацьця. Эканамічныя гісторыкі звычайна засяроджваюцца на агульных тэндэнцыях у выглядзе безасабовых сілаў, як то на інфляцыі, замест дзеяньняў і пастановаў асобных людзей. Калі ў дасягу маецца дастаткова зьвестак, гісторыкі выкарыстоўваюць колькасныя мэтады, напрыклад, статыстычны аналіз. Да старажытных часоў дакладныя статыстычныя зьвесткі часта абмежаваныя, што прымушае эканамічных гісторыкаў спадзявацца на рэдкія крыніцы ды часта прыводзіць да экстрапаляваньня інфармацыі[88][89].

Сацыяльная гісторыя лічыцца шырокай вобласьцю, якая дасьледуе сацыяльныя фэномэны, але ейнае дакладнае вызначэньне ўсё яшчэ абмяркоўваецца. Некаторыя тэарэтыкі разумеюць яе як вывучэньне паўсядзённага жыцьця па-за межамі палітыкі і эканомікі, улучаючы культурныя практыкі, сямейнае ўладкаваньне, узаемадзеяньні ўнутры супольнасьці і адукацыю. Блізкі падыход засяроджваецца на досьведзе, а не на дзейнасьці, дасьледуючы, як прадстаўнікі пэўных сацыяльных групаў, як то сацыяльных клясаў, расаў, плоці ці ўзроставых групаў, успрымалі навакольны сьвет і сябе ў ім. Іншыя вызначэньні ўважаюць сацыяльную гісторыю як галіну, у якой дасьледуюцца сацыяльныя праблемы, як то беднасьць, хваробы і злачыннасьць, або выкарыстоўваецца шырэйшы падыход, дзе вывучаецца як разьвіваліся цэлыя грамадзтвы[90]. Блізкія галіны ўкучаюць культурную гісторыю, гісторыю плоцяў і рэлігійную гісторыю[91][92][93].

Інтэлектуальная гісторыя ёсьць гісторыя ідэяў. Яна дасьледуе, як разьвіваліся канцэпцыі, філязофіі і ідэалёгіі. Асаблівая ўвага надаецца акадэмічным абласьцям, але не абмяжоўваецца толькі імі, улучаючы вывучэньне перакананьняў і забабонаў людзей. Акрамя вывучэньня саміх інтэлектуальных рухаў, яна таксама разглядае культурныя і сацыяльныя кантэксты, якія іх фармавалі, а таксама іхны ўплыў на іншыя гістарычныя падзеі[94]. Блізкія галіны ўлучаюць гісторыю філязофіі, якая дасьледуе разьвіцьцё філязофскай думкі[95][96], і гісторыю навукі, якая вывучае эвалюцыю навуковых тэорыяў і практык[97]. Гісторыя мастацтва, яшчэ адная зьвязаная дысцыпліна, якая дасьледуе гістарычныя творы мастацтва і разьвіцьцё мастацкіх актыўнасьцяў, стыляў і рухаў.

Экалягічная гісторыя вывучае ўзаемаадносіны паміж чалавекам і ягоным жыцьцёвым асяродзьдзем. Яна імкнецца зразумець, як людзі і прырода ўплывалі адзін на аднаго за часам гісторыі[98]. Іншыя тэматычныя галіны ўлучаюць канстытуцыйную гісторыю, гісторыю права, гарадзкую гісторыю, гісторыю бізнэсу, гісторыю тэхналёгіяў, гісторыю мэдыцыны, гісторыю адукацыі і гісторыю народаў[86][91][99][100][101][102].

 
Сярод розных галінаў гісторыі вялікая гісторыя мае найвялікшую пэрспэктыву, дасьледуючы прамежак часу ад Вялікага выбуху да сучаснасьці.

Некаторыя галіны гісторыі характарызуюцца мэтадамі, якія яны выкарыстоўваюць, як то колькасная гісторыя і лічбавая гісторыя, якія абапіраюцца на колькасныя мэтады і лічбавыя мэдыя[103][104][105][106]. Параўнальная гісторыя параўноўвае гістарычныя зьявы з розных часоў, рэгіёнаў або культураў, каб вывучыць іхнае падабенства і адрозьненьні[107]. У адрозьненьне ад большасьці іншых галінаў, вусная гісторыя абапіраецца на вусныя казаньні, а не на пісьмовыя дакумэнты, улучаючы сьведчаньні, чуткі і легенды. Яна адлюстроўвае асабістыя ўражаньні, інтэрпрэтацыі і ўспаміны звычайных людзей, паказваючы ня толькі тое, што аб’ектыўна адбывалася, але і тое, як людзі суб’ектыўна іх прыгадваюць[108][109][110]. Контрафактыная гісторыя выкарыстоўвае контрафактуальнае мысьленьне дзеля вывучэньня альтэрнатыўных шляхоў гісторыі, дасьледуючы тое, што магло б адбыцца ў іншых абставінах[111][112]. Некаторыя галіны гісторыі адрозьніваюцца сваім тэарэтычным поглядам, такімі як марксісцкая ці фэміністычная гісторыі[103][113][114][115][116].

Некаторыя галіны скіраваныя на ахоп дасьледуемай тэмы. Вялікая гісторыя — галіна з самым шырокім аб’ёмам, якая ахоплівае ўсё ад Вялікага выбуху да сучаснасьці[117]. Сусьветная гісторыя ўважаецца яшчэ адной галінай з шырокім ахопам. Яна вывучае гісторыю чалавецтва агулам, пачынаючы з эвалюцыі чалавекападобных відаў[15][118][119]. Тэрміны макрагісторыя, мэзагісторыя і мікрагісторыя стасуюцца да розных маштабаў аналізу, пачынаючы ад буйных тэмаў, якія ўплываюць на ўсю плянэту, да падрабязных дасьледаваньняў мясцовых кантэкстаў, маленькіх суполак, сямейных гісторыяў, канкрэтных асобаў або пэўных падзеяў[120][121]. Шчыльна павязаны зь мікрагісторыяй жанр гістарычнай біяграфіі, які распавядае пра жыцьцё асобы ў ягоным гістарычным кантэксьце і спадчыну, якую гэтая постаць пакінула[122].

Публічная гісторыя ўлучае ў сябе дзейнасьць, якая прадстаўляе гісторыю шырокай грамадзкасьці. Звычайна ейная тэма месьціцца па-за межамі традыцыйных акадэмічных асяродзьдзяў, напрыклад, у музэях, гістарычных мясьцінах і папулярных СМІ[123].

Структура

рэдагаваць

На сёньня няма агульнапрынятай структуры гістарычнай галіны. Ейны склад залежыць ад тэарэтычных прынцыпаў і традыцыяў, прынятых сярод гісторыкаў. У гістарычную галіну ведаў уваходзяць асобныя разьдзелы, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і спэцыяльныя гістарычныя навукі. Дзеля зручнасьці вывучэньня гісторыі чалавецтва ў цэлым яна падзяляецца на часткі, на аснове ўліку аб’ектыўнага ходу разьвіцьця грамадзтва.

Самастойнае месца ў гістарычнай галіне ведаў займаюць ейныя арганічныя часткі — спэцыяльныя гістарычныя навукі:

Таксама да гістарычнай навукі адносяцца дапаможныя або спэцыяльныя гістарычныя дысцыпліны:

  1. ^ а б в Tosh 2002. С. 108—109.
  2. ^ Lemon, Michael C. (1995). «The Discipline of History and the History of Thought». Routledge. — С. 112. — ISBN 978-0-415-12346-4.
  3. ^ а б в Jordanova 2000. С. 34—35.
  4. ^ Veysey, Laurence (1979). «The „New“ Social History in the Context of American Historical Writing». Reviews in American History. 7 (1): 1—12. — doi:10.2307/2700953.
  5. ^ Christian 2008. С. 97—98.
  6. ^ а б в Jordanova 2000. С. 34.
  7. ^ Christian 2008. С. 98—99.
  8. ^ Christian 2015. С. 5—6.
  9. ^ Northrup 2015. С. 110—111.
  10. ^ Cameron, Meribeth E. (1946). «The Periodization of Chinese History». Pacific Historical Review. 15 (2): 171—177. — doi:10.2307/3634927.
  11. ^ Arcodia, Giorgio Francesco; Basciano, Bianca (2021). «Periodization of Chinese History». Chinese Linguistics: An Introduction. Oxford University Press. — С. xv. — ISBN 978-0-19-884783-0.
  12. ^ Northrup 2015. С. 111.
  13. ^ Tuniz & Vipraio 2016. С. 1.
  14. ^ Tuniz & Vipraio 2016. С. 10.
  15. ^ а б в г Stearns 2010. С. 17—20.
  16. ^ Aldenderfer 2011. С. 4.
  17. ^ Christian 2015. С. 2.
  18. ^ Wragg-Sykes 2016. С. 195.
  19. ^ а б Wragg-Sykes 2016. С. 199.
  20. ^ Wragg-Sykes 2016. С. 211.
  21. ^ Wragg-Sykes 2016. С. 221.
  22. ^ Aldenderfer 2011. С. 1.
  23. ^ Tuniz & Vipraio 2016. С. v.
  24. ^ Stearns 2010. С. 19—32.
  25. ^ Bulliet ды іншыя 2015. С. 1—2.
  26. ^ Bulliet ды іншыя 2015. С. 89—90.
  27. ^ Stearns 2010. С. 33—36.
  28. ^ Bulliet ды іншыя 2015. С. 193—194.
  29. ^ Bulliet ды іншыя 2015. С. 291—292.
  30. ^ а б Stearns 2010. С. 36—39.
  31. ^ а б Bulliet ды іншыя 2015. С. 401—402.
  32. ^ а б Stearns 2010. С. 39—46.
  33. ^ Bulliet ды іншыя 2015. С. 537—538.
  34. ^ а б в г Bulliet ды іншыя 2015. С. 677—678.
  35. ^ а б в Bulliet ды іншыя 2015. С. 817—818.
  36. ^ а б в Jordanova 2000. С. 46—47.
  37. ^ Diamond, Jared (1999). «Guns, Germs, and Steel: The Fates of Human Societies». W. W. Norton & Company. — С. 25—32. — ISBN 978-0-393-06922-8.
  38. ^ Darby, Henry Clifford (2002). «The Relations of History and Geography: Studies in England, France and the United States». University of Exeter Press. — С. 14 — ISBN 978-0-85989-699-3.
  39. ^ Baker, Alan R. H. (2003). «Geography and History: Bridging the Divide». Cambridge University Press. — С. 23. — ISBN 978-0-521-28885-9.
  40. ^ а б Fisher, Michael H. (2014). «Migration: A World History». Oxford University Press. — С. 127. — ISBN 978-0-19-976434-1.
  41. ^ а б в г Tuniz & Vipraio 2016. С. 12.
  42. ^ Iliffe 2007. С. 5.
  43. ^ а б Stearns 2010. С. 24—25.
  44. ^ Asante, Molefi Kete (2024). «The History of Africa: The Quest for Eternal Harmony» (4 ed.). Routledge. — С. 92. — ISBN 978-1-003-81615-7.
  45. ^ Shillington 2018. С. 93—94.
  46. ^ Iliffe 2007. С. 42—45.
  47. ^ Shillington 2018. С. 103.
  48. ^ Iliffe 2007. С. 131—132.
  49. ^ Iliffe 2007. С. 193—195.
  50. ^ Shillington 2018. С. 417.
  51. ^ Iliffe 2007. С. 242.
  52. ^ Iliffe 2007. С. 253.
  53. ^ Iliffe 2007. С. 260.
  54. ^ Iliffe 2007. С. 267—268.
  55. ^ Tuniz & Vipraio 2016. С. 15.
  56. ^ Headrick, Daniel R. (2009). «Technology: A World History». Oxford University Press. — С. 6. — ISBN 978-0-19-971366-0.
  57. ^ Mason 2005. С. 17—18.
  58. ^ Murphey & Stapleton 2019. С. 10—13.
  59. ^ Mason 2005. С. 77—78.
  60. ^ Mason 2005. С. 111—112.
  61. ^ Mason 2005. С. 167—168.
  62. ^ Murphey & Stapleton 2019. С. 282—283.
  63. ^ а б Rana, Pradumna B. (2012). «Regional Economic Integration in Asia: Historical and Contemporary Perspectives». In Rana, Pradumna B. (ed.). Renaissance Of Asia: Evolving Economic Relations Between South Asia And East Asia. World Scientific. — С. 13—14. — ISBN 978-981-4458-19-1.
  64. ^ Murphey & Stapleton 2019. С. 445.
  65. ^ Mason 2005. С. 1.
  66. ^ а б в г д е ё Roberts, J. (1997). «The Penguin History of Europe». Penguin. — ISBN 978-0-14-192509-7.
  67. ^ Stearns 2010. С. 39—42.
  68. ^ Stearns 2010. С. 44.
  69. ^ Alcock, A. (2002). «A Short History of Europe: From the Greeks and Romans to the Present Day». Palgrave. — С. 266—268. — ISBN 978-0-230-59742-6.
  70. ^ а б в г д Fernández-Armesto, Felipe (2003). «The Americas: A Hemispheric History». Random House. — ISBN 978-1-58836-302-2.
  71. ^ а б в «Timelines of Everything: From woolly mammoths to world wars». Dorling Kindersley Limited. — С. 94—95. — ISBN 978-0-241-42807-8.
  72. ^ Stearns 2010. С. 36—38.
  73. ^ Raab, Josef; Rinke, Stefan (2019). «Introduction: History and Society in the Americas from the 16th to the 19th Century. The Big Picure». In Kaltmeier, Olaf; Raab, Josef; Foley, Mike; Nash, Alice; Rinke, Stefan; Rufer, Mario (eds.). The Routledge Handbook to the History and Society of the Americas. Routledge. — С. 20. — ISBN 978-1-351-13869-7.
  74. ^ а б Lawson 2024. С. 57.
  75. ^ Lawson 2024. С. 32.
  76. ^ Lawson 2024. С. 59—60.
  77. ^ Lawson 2024. С. 85—86.
  78. ^ Lawson 2024. С. 96.
  79. ^ Yurdusev, A. (2003). «International Relations and the Philosophy of History: A Civilizational Approach». Springer. — С. 24. — ISBN 978-1-4039-3840-4.
  80. ^ а б Tosh 2002. С. 109.
  81. ^ а б Gardiner, Juliet (1988). «Introduction». What is History Today…?. Macmillan Education UK. — С. 1—3. — doi:10.1007/978-1-349-19161-1_1.
  82. ^ Tosh 2002. С. 122.
  83. ^ Tosh 2002. С. 109—110.
  84. ^ Jordanova 2000. С. 35—36.
  85. ^ Tosh 2002. С. 110.
  86. ^ а б Tosh 2002. С. 112—113.
  87. ^ Watt, D. C.; Adams, Simon; Bullen, Roger; Brauer, Kinley; Iriye, Akira (1988). «What is Diplomatic History…?». What is History Today…?. Macmillan Education UK. — С. 131—133. — doi:10.1007/978-1-349-19161-1_12. ISBN 978-1-349-19161-1.
  88. ^ Tosh 2002. С. 122—124.
  89. ^ Coleman, D. C.; Floud, Roderick; Barker, T. C.; Daunton, M. J.; Crafts, N. F. R. (1988). «What is Economic History…?». What is History Today…?. Macmillan Education UK. — С. 31—32. — doi:10.1007/978-1-349-19161-1_4. ISBN 978-1-349-19161-1.
  90. ^ Tosh 2002. С. 125—127.
  91. ^ а б Tosh 2002. С. 101.
  92. ^ Tosh 2002. С. 236—237.
  93. ^ Tosh 2002. С. 286.
  94. ^ Tosh 2002. С. 272—273.
  95. ^ Santinello, Giovanni; Piaia, Gregorio (1.12.2010). «Models of the History of Philosophy: Volume II: From Cartesian Age to Brucker». Springer Science & Business Media. — С. 487—488. — ISBN 978-90-481-9507-7.
  96. ^ Verene, Donald Phillip (20.06.2008). «The History of Philosophy: A Reader’s Guide». Northwestern University Press. — С. 6—8. — ISBN 978-0-8101-5197-0.
  97. ^ Williams, L. Pearce (2024). «History of Science». Encyclopædia Britannica.
  98. ^ Hughes, J. Donald (2016). «What is Environmental History?». Polity. — С. 1. — ISBN 978-0-7456-8844-2.
  99. ^ Tosh 2002. С. 124—125.
  100. ^ Tosh 2002. С. 127.
  101. ^ Tosh 2002. С. 129.
  102. ^ Ramsay, John G. (2008). «Education, History of». In Provenzo, Eugene F. (ed.). Encyclopedia of the Social and Cultural Foundations of Education. Sage. — С. 283. — ISBN 978-1-4522-6597-1.
  103. ^ а б Tosh 2002. С. 244—245.
  104. ^ Howell & Prevenier 2001. С. 81.
  105. ^ Howell & Prevenier 2001. С. 92—93.
  106. ^ Jordanova 2000. С. 49—50.
  107. ^ Wong, R. Bin (2005). «Comparative History». Berkshire Encyclopedia of World History. Berkshire Publishing Group. — С. 416—417. — ISBN 978-0-9743091-0-1.
  108. ^ Miller, Bruce Granville (2024). «Oral History on Trial: Recognizing Aboriginal Narratives in the Courts». UBC Press. — С. 157—158. ISBN 978-0-7748-2073-8.
  109. ^ Thomson, Alistair (2012). «Memory and Remembering in Oral History». In Ritchie, Donald A. (ed.). The Oxford Handbook of Oral History. Oxford University Press. — С. 80. — ISBN 978-0-19-999636-0.
  110. ^ Abrams, Lynn (2016). «Oral History Theory». Routledge. ISBN 978-1-317-27798-9.
  111. ^ Zhao, Helen (2023). «Counterfactual History: Three Worries and Replies». Journal of the Philosophy of History. 17 (1): 9—30. — doi:10.1163/18722636-12341487.
  112. ^ Birke, Dorothee; Butter, Michael; Köppe, Tilmann (2011). «Introduction». Counterfactual Thinking — Counterfactual Writing. Walter de Gruyter. — С. 7. — ISBN 978-3-11-026866-9.
  113. ^ Howell & Prevenier 2001. С. 13—14.
  114. ^ Howell & Prevenier 2001. С. 113—114.
  115. ^ Tosh 2002. С. 27.
  116. ^ Tosh 2002. С. 238.
  117. ^ Bohan, Elise (2016). «Introduction». Big History: Our Incredible Journey, from Big Bang to Now. Dorling Kindersley. — С. 10. — ISBN 978-0-241-22590-5.
  118. ^ Christian 2015. С. 3.
  119. ^ Stearns 2010. С. 11—13.
  120. ^ Bod, Rens (2013). «A New History of the Humanities: The Search for Principles and Patterns from Antiquity to the Present». Oxford University Press. — С. 260. — ISBN 978-0-19-966521-1.
  121. ^ O'Hara, Phillip Anthony (2019). «History of Institutional Economics». In Sinha, Ajit; Thomas, Alex M. (eds.). Pluralistic Economics and Its History. Taylor & Francis. — С. 176. ] ISBN 978-1-000-00183-9.
  122. ^ Tosh 2002. С. 113—115.
  123. ^ Glassberg, David (1996). «Public History and the Study of Memory». The Public Historian. 18 (2): 7—23. — doi:10.2307/3377910.

Літаратура

рэдагаваць