Этнаграфія[1] (ад стар.-грэц. ἔθνος — «этнас» (народ) і стар.-грэц. γράφω — «пішу») частка гістарычнай навукі, што вывучае народы-этнасы і іншыя этнічныя ўтварэньні, іх паходжаньне (этнагенэз), склад, расьсяленьне, культурна-побытавыя асаблівасьці, а таксама іх матэрыяльную і духоўную культуру.

Дасьледнік і шаман племені пігмэяў

Пад тэрмінам «этнаграфія» ў большасьці заходніх краінаў маюць на ўвазе апісальную дысцыпліну (напрыклад, музэязнаўства) — у адрозьненьне ад агульнай тэарэтычнай плыні, «этналёгіі», якая займаецца разьвязаньнем народазнаўчых праблемаў. Аднак у многіх выпадках гэтыя навуковыя галіны блізкія адна да адной і цесна павязаныя.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Т. І. Кухаронак Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў / рэдактар Т. В. Лапцёнак, мастацкі рэдактар І. Т. Махнач, тэхнічны рэдактар В. А. Тоўстая, камп'ютарная вёрстка Л. І. Кудзерка. — Менск: Беларуская навука, 2017. — 140 с. — (Традыцыйны лад жыцця). — 1000 ас. — ISBN 978-985-08-2185-0

Літаратура

рэдагаваць