Пэдагогіка
навука пра выхаваньне і навучаньне чалавека
(Перанакіравана з «Пэдагог»)
Пэдагогіка (па-старажытнагрэцку: Παιδαγωγική — «мастацтва выхаваньня», ад παῖς — «дзіця» і па-старажытнагрэцку: ἄγω — «вяду») — навука аб выхаваньні, навучаньні і адукацыі чалавека.

Прадметам пэдагогікі ёсьць пэдагагічны працэс, які працякае ў вучэбна-адукацыйных і выхаваўчых установах, аб’ектам пэдагогікі — чалавек.
Асноўныя канцэпцыі паходжаньня пэдагогікі
рэдагаваць- Усё ад чалавека чалавеку перадаецца спадчынна (спадчынны фактар) — Плятон, Сакрат.
- Тэорыя чыстага аркуша (сацыялізацыя) — Дэмакрыт, Эпікур.
Асноўныя катэгорыі пэдагогікі
рэдагаваць- Выхаваньне — арганізаваны, мэтанакіраваны працэс перадачы вопыту ад пакаленьня пакаленьню.
- Навучаньне — арганізаваны, мэтанакіраваны, кіруемы працэс узаемаадносінаў таго, хто вучыць, з тымі, каго вучаць.
- Адукацыя — вынік навучаньня, засваеньня ведаў, атрыманых у працэсе навучаньня і ўменьне прымяняць свае веды на практыцы.
Літаратура
рэдагаваць- Педагогика: Учебное пособие для студентов педагогических учебных заведений (рас.) / В.А.Сластенин, И.Ф.Исаев, А.И.Мищенко, Е.Н.Шиянов. — М.: Школа-Пресс, 1997.