Фэлікс Зянковіч

беларускі біёляг, паўстанец
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зянковіч.

Фэ́лікс Зянко́віч (па-польску: Feliks Zienkowicz; 2 лістапада 1842, маёнтак Мокрае[1], цяпер у Пружанскім раёне — 7 красавіка 1910, Варшава) — навуковец-прыродазнаўца[2], мэмуарыст. Удзельнік паўстаньня 1863—64 рокаў.

Падчас ссылкі ў Іркуцку. Зьлева направа: Мар’ян Дубецкі, Генрык Вольф, Бэнэдыкт Дыбоўскі, Фэлікс Зянковіч, Лявон Дамброўскі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1842 року ў маёнтку Мокрае Пружанскага павету. Навучаўся ў школах Пружаны і Беластоку. Падчас вучобы ў Пецярбурскім унівэрсытэце (18591861) удзельнічаў у студэнцкім руху[3]. Са жніўня 1862 ў Парыжы, дзе вывучаў прыродазнаўства і мэдыцыну.

Зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расейскай дэмакратычнай эміграцыяй. У 1863 прыбыў зь Лёндану з марской экспэдыцыяй паўстанцаў-эмігрантаў на караблі «Ward Jackson», які меў даставіць паўстанцам зброю, аднак быў адсочаны расейскім флётам.

Ад ліпеня 1863 у Вільні, намесьнік вайсковага камісара Выканаўчага аддзелу Літвы ў Вільні. 7 жніўня арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Пасьля сьмяротнае пакараньне замененае на 12 рокаў катаргі ў Сыбіры[1][4]. Родавы маёнтак Мокрае быў канфіскаваны[5].

Да 1868 року перабываў ва Ўсольлі(ru), пасьля ў Іркуцку. Тут займаўся пэдадагічнай дзейнасьцю, навучаючы дзяцей высланых калегаў. Супрацоўнічаў з купкай польскіх натуралістаў. Прымаў удзел у навуковых экспэдыцыях Бэнэдыкта Дыбоўскага. Разам зь яшчэ адным сасланым палякам Уронскім выконваў малюнкі да працаў Чэрскага і Дыбоўскага. Аб’езьдзіў у навуковых мэтах абшары Забайкальскага краю.

У 1881 атрымаў дазвол на пасяленьне ў Ноўгарадзе. Тут пазнаёміўся зь беларускай паэткай Зоф’яй Трашчкоўскай (пс. Адам М-скі). Менавіта ў пісьмах да яго Зоф’я Трашчоўская зьмяшчала свае беларускамоўныя вершы, у той самы час друкуючыся ў прэсе па-польску[6]. У 1882 пераехаў у Польшчу. У 1890—1902 быў адміністратарам маёнтку на Холмшчыне.

Канец жыцьця правёў у Варшаве, напісаў успаміны пра марскую экспэдыцыю паўстанцаў і само паўстаньне[3]. Пахаваны на Павонскаўскіх могілках.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б Wasilij Wasiliew. Feliks Zienkowicz (1842—1910) // Głos znad pregoły. — Kaliningrad: lipiec-sierpień 2003. — № 7-8 (84-85). — С. 9.
  2. ^ Зялевіч А. Сын Пружанскага краю: [да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага навукоўца, пісьменніка, прыродазнаўца і мастака Фелікса Паўлавіча Зянковіча] // заснавальнікі: Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», Вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Светач», Гілеп Уладзімір Аляксандравіч Краязнаўчая газета. — 2011. — № 2.
  3. ^ а б Зянковіч Фелікс Паўлавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  4. ^ Калубовіч, Аўген. Нашы папярэднікі. Частка 2 Навіны. Беларуская вунія. Праверана 12 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Konstanty M.M. Stecki (11.styczeń.2006) Pamiętniki. Część III. Dom i rodzina (пол.). Alicja i Leszek Wiśniewscy. Праверана 12 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ Ірына Багдановіч. Адам Міцкевіч і Адам М–скі: Вяртанне духоўных традыцый. Катэдра гісторыі беларускае літаратуры БелдзяржунівэрсытэтуПраверана 12 кастрычніка 2011 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Wasilij Wasiliew. Feliks Zienkowicz (1842—1910) // Głos znad pregoły. — Kaliningrad: lipiec-sierpień 2003. — № 7-8 (84-85). — С. 9.
  • Зянковіч Фелікс Паўлавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Wszystkim obcy i cudzy : Feliks Zienkowicz i jego listy z Syberii 1864—1881 / Barbara Jędrychowska. — Wrocław: Towarzystwo Przyjaciół Ossolineum, 2005. — 443 с. — ISBN 8370950779, ISBN 9788370950774