Рыгор Печнікаў
Рыго́р Пілі́павіч Пе́чнікаў (* 7 лютага 1940, Гомель) — беларускі мастак, графік.
Рыгор Печнікаў | |
Дата нараджэньня | 7 лютага 1940 (84 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Гомель |
Адукацыя | Менскі тэатральна-мастацкі інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАдразу па нараджэньні Рыгора сям’я пераехала ў Пружаны. Тут ён скончыў сярэднюю школу №2, дзе ўпершыню пачаў займацца мастацкай творчасьцю: удзельнічаў у конкурсах, аздабляў школьныя газэты. У 1960 року паступіў на вечаровае аддзяленьне Менскае мастацкае вучэльні, працуючы на заводзе мастаком-афарміцелем. У 1963 року залічаны на аддзяленьне графікі Менскага тэатральна-мастацкага інстытута.
Па сканчэньні пэўны час працаваў у Менску, а пасьля вярнуўся ў Пружаны. Працаваў мастаком на заводзе радыёдэталяў, настаўнікам у школах, кіраўніком гуртка ў Доме піянэраў, выкладчыкам музычнай школы.
Творчасьць
рэдагавацьПадчас працы ў Пружанах стварыў вялікую колькасьць мастацкіх твораў: накідаў тушшу, гуашшу, пастэльлю, алоўкам; карцін. Займаўся аздабленьнем інтэр’ераў у школах, музэю ў пружанскім тэхнікуме. Распрацаваў праекты царскіх варотаў Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Засімавічы, іканастасу Сьвята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Гарадзечна, помніку Сьцяпану Гудзімаву ў мескім сквэры. Падчас працы выкладчыкам у пружанскай школе мастацтваў падрыхтаваў шмат таленавітых вучняў, некаторыя зь якіх ужо таксама сталі вядомыя на Пружаншчыне.
Цяпер Рыгор Піліпавіч займаецца галоўным чынам напісаньнем абразоў.
Літаратура
рэдагаваць- Кацярына Пашкевіч. 500 сілуэтаў Рыгора Печнікава // Раённыя будні. — 11 лютага 2012. — № 12 (9458). — С. 3.