Вінцэнт Жук-Грышкевіч
Вінцэнт Жук-Грышке́віч (23 лютага [ст. ст. 10 лютага] [2][3] 1903, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён — 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч | |
![]() | |
Прэзыдэнт БНР | |
---|---|
1970 — 1982 | |
Папярэднік: | Мікола Абрамчык |
Наступнік: | Язэп Сажыч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 лютага 1903 Будслаў, Вялейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
14 лютага 1989 (86 гадоў) Бэры (Barrie), правінцыя Антарыё, Канада |
Сужэнец: | Раіса Жук-Грышкевіч |
Адукацыя: | Праскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасьля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 1927—1939 быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У верасьні 1939 г., пасьля пачатку савецкай акупацыі, быў прызначаны рэдактарам-стылістам у газэце Віленская праўда, але ўжо 30 верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лягерах.
У 1942 як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў Старшынём Рады БНР у 1971—1982 гг.
14 верасьня 1953 ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай Жукоўскай. Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.
Бібліяграфія рэдагаваць
- В. Грышкевіч. Ці існуе крызіс беларускага руху? // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 63—67.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Раіса Жук-Грышкевіч. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Таронта, 1993, с. 69
- ^ Жук-Грышкевіч Вінцэнт Антонавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003.
- ^ Лыч, Л. Змагаўся за айчыну – спачывае на чужыне // Філаматы. — 2003. — № 1 (4). Лыч, Л. Змагаўся за айчыну – спачывае на чужыне Архіўная копія ад 12 сьнежня 2008 г.
Літаратура рэдагаваць
- Žuk-Hryškievič Vincent // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.