Магілёўцы
Магілёўцы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету.
Магілёўцы | |
трансьліт. Mahilioŭcy | |
Памятны знак Канстытуцыі 3 траўня | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Вышыня: | 163 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 514 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225157[1] |
СААТА: | 1256825051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′23″ пн. ш. 24°40′30″ у. д. / 52.87306° пн. ш. 24.675° у. д.Каардынаты: 52°52′23″ пн. ш. 24°40′30″ у. д. / 52.87306° пн. ш. 24.675° у. д. |
± Магілёўцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНепадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя масавыя пахаваньні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле аднае з вэрсіяў, ад яго атрымала назву і вёска[3].
Сярод іншых вэрсіяў паходжаньня назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёву, або паводле назвы родавага гербу «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў[4]. Апошняя вэрсія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалягічнага падабенства і спалучэньня з назвамі дзьвюх блізкіх вёскаў — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Брандта) і Зельзін (некалі маёмасьць памешчыка Зельдзіна).
Мінуўшчына
рэдагавацьСядзіба закладзеная Язэпам Быхаўцам, камэргерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагодзьдзі. Унутры барокавага парку знаходзіўся двухпавярховы палац[4].
За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[5], уласнасьць Быхаўцаў. Па сьмерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 годзе ўласьнікам маёнтку стаў ягоны сын Станіслаў, ад якога Магілёўцы перайшлі ў спадчыну ягонаму пляменьніку Казімеру Дзяконскаму[6].
Пасьля Быхаўцаў Магілёўцы перайшлі да Казімера і Стэфаніі Дзяконскіх. Апошнім уласьнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасьля прыходу Саветаў у 1939 року Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Менск, пасьля чаго ягоны сьлед губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 року. Родавая капліца Быхаўцаў была зьнішчаная, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псыхіятрычная больніца[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 514 чалавек
- 1999 год — 697 чалавек
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[7] і Н564 Магілёўцы — Лібярполь[8].
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх (XVIII стагодзьдзе)
- Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI стагодзьдзе)
Асобы
рэдагаваць- Аляксандар Быхавец — шляхціч, адкрывальнік рукапісу па гісторыі ВКЛ
- Альбін Дзяконскі — польскі паэт, апошні ўласьнік маёнтку ў Магілёўцах
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Могилевцы (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
- ^ Вера Терехова. Откуда «есть пошла» моя деревенька (рас.). Гістарычная брама. Праверана 13 лютага 2012 г.
- ^ а б в Могилевцы, Пружанский район, Брестская область — бывший владелец с помощью Наполеона мечтал восстановить ВКЛ, а сейчас во дворце — психушка (рас.) Новыя падарожжы дылетанта. СТБ. Праверана 25 красавіка 2012 г.
- ^ Mohylowce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 347
- ^ Пясняр зялёных Магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 27 сакавіка 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 27 сакавіка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Магілёўцы , Radzima.org
- Магілёўцы (рас.), Глёбус Беларусі