Сьвятар

ступень сьвятарства ў некаторых Цэрквах, асоба, якая прадстаўляе царкву, упаўнаважана праводзіць рэлігійныя абрады

Сьвята́р — сан другой (сярэдняй) ступені сьвятарства, «прэзьбітэр» у праваслаўнай, каталіцкай і старажытна-ўсходніх цэрквах. Паводле навукі "тэалёгія" (дагматыка) - адносіцца да агульнай назвы ўсіх трох ступеняў сьвятарства: дыякан, прэзьбітэр і эпіскап.

Паводле царкоўнай дагматыкі, сьвятар мае Дар Божы Сьвятога Духа, які дае яму магчымасьць зьдзяйсьняць царкоўныя Таінствы (Сакраманты), апроч Таінства Сьвятарства, усе царкоўныя службы й даваць вернікам божае дабраславеньне. Пасьвячае ў сьвятары эпіскап. У праваслаўнай царкве, дзе гэтае паняцьце найбольш пашыраны, сьвятара таксама называюць іерэй, прэзьбітэр; «поп» (апошняе слова ўва ўсходніх славян з ХІХ ст. набыло зьняважлівае адценьне, у паўднёвых славян і цяпер ужываецца ў асноўным сэнсе). Праваслаўны сьвятар павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (сьвятар-манах называецца «іераманах»). Старшы сьвятар, звычайна кіраўнік ніжэйшай царкоўнай акругі — благачыньня ці настаяцель сабора мае ганаровае званьне, якое існуе як узнагарода: протаіерэй, протапрэзьбітэр, «пратапоп» (у манастве ігумен, архімандрыт). Для абазначэньня каталіцкага сьвятара ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Літве выкарыстоўваецца тэрмін «ксёндз», які паходзіць ад польскага «ksіądz».

Рэлігіяй, якая не мае сьвятароў, гэта Вера Бахаі: кожны яе вернік мае права на асабістую інтэрпрэтацыю рэлігійных дагматаў[1].

  1. ^ Новейший философский словарь / Сост. А. А. Грицанов. — Мн: Изд. В. М. Скакун, 1998. С.58.

Літаратура

рэдагаваць