Старшыня Рады БНР

(Перанакіравана з «Прэзыдэнт БНР»)

Старшыня Рады БНР, пазьнейшае Прэзыдэнт Рады БНР — кіраўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і найвышэйшая дзяржаўная асоба народнае рэспублікі. Пасада створана ў сакавіку 1918 году адначасова з утварэньнем Рады.

ПаўнамоцтвыРэдагаваць

Паўнамоцтвы сьпікера Рады былі, фактычна, абмежаваныя кіраваньнем Радай. Аніякіх іншых функцыяў ён не выконваў. Куды большае месца ў грамадзка-палітычным жыцьці займалі прэм’еры БНР.

Старшыні Рады БНРРэдагаваць

  1. Ян Серада (1918)
  2. Язэп Лёсік (1918—1919)
  3. Пётра Крачэўскі (1919—1928)
  4. Васіль Захарка (1928—1943)
  5. Мікола Абрамчык (1947—1970)
  6. Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970—1982)
  7. Язэп Сажыч (1982—1997)
  8. Івонка Сурвіла (з 1997)