Павал Буцько
Беларускі рэвалюцыянэр, бальшавік
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Буцько.
Па́вал Пятро́віч Буцько́ (14 лютага 1901, вёска Калядзічы, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 14 сьнежня 1986) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, рэвалюцыянэр-інтэрнацыяналіст[1].
Павал Буцько | |
14 лютага 1901 — 14 сьнежня 1986 (85 гадоў) | |
Месца нараджэньня | в. Калядзічы, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя |
---|---|
Званьне | капітан |
Камандаваў | брыгадай |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Гішпаніі |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСябра КПЗБ з 1924 году. Адзін са стваральнікаў арганізацыяў КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяводзтве. У 1925—1927 за рэвалюцыйную дзейнасьць сядзеў у турме. У 1927 уцёк за мяжу, на падпольнай рабоце ў Кампартыі Кубы(ru)[1].
Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Гішпаніі, капітан у інтэрнацыянальнай брыгадзе (1937—1938). Вярнуўшыся на Кубу, працаваў у апараце ЦК Кампартыі. З 1949 року на радзіме[1].