Панцеляймон (Ніжнік)

Архімандры́т Панцеляймо́н, у сьвеце Пётар Адамавіч Ніжнік (16 студзеня 1895, Рэчыца, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 13 студзеня 1984, Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. Адзін з заснавальнікаў Сьвята-Траецкага манастыру(en) ў Джорданвілі (ЗША).

Панцеляймон (Ніжнік)
Імя пры нараджэньні Пётар Адамавіч Ніжнік
Род дзейнасьці архімандрыт Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой
Дата нараджэньня 16 студзеня 1895(1895-01-16)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 студзеня 1984(1984-01-13) (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 16 студзеня [ст. ст. 4 студзеня] 1895 року ў Рэчыцы Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер у Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці).

Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў зьехаць у Амэрыку на заробкі, і па прыезьдзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод ля Чыкага. Падзеі Першай сусьветнай вайны і прыход да ўлады ў Расеі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртаньня на радзіму.

18 красавіка 1918 пайшоў у Ціханаўскі манастыр(ru). У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтаю займець сродкі на адкрыцьцё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэраплянны завод Сікорскага ў Стратфардзе.

Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 року. Пабудова пачалася ў 1930 року з дабраславеньня архіяпіскапа Паўночна-Амэрыканскага Апалінарыя. Комплекс манастыра быў асьвечаны ў 1935 року пад тытулам Сьвятой Тройцы. Панцеляймон быў ягоным настаяцелем да 1946 року.

У 1950 ігумен Панцеляймон узьведзены ў сан архімандрыта.

У 1955 згаданы як трасьціст (чалец апякунскай рады) Усходне-Амэрыканскай і Джэрзэйсыцкай япархіі Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасьціст Усходне-Амэрыканскай і Нью-Ёрскай япархіі РПЦМ[1].

Памёр у 1984 року, пахаваны на могілках Сьвята-Траецкага манастыру.

  1. ^ Архимандрит Пантелеимон (Нижник Петр Адамович) ( 1895 — 1985) (рас.) Религиозные деятели русского зарубежья. Религиозная деятельность русского зарубежья: Биобиблиографический справочник. Праверана 2 кастрычніка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Е. А. Александров Русские в Северной Америке: Биографический словарь / Под редакцией К. М. Александрова, А. В. Терещука. — Хэмден (Коннектикут, США) — Сан-Франциско (США) — Санкт-Петербург (Россия): 2005. — 599 с. — 1000 ас. — ISBN 5-8465-0388-8

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць