Вера Кляйнміхель
Ве́ра Ўладзі́мераўна Кляйнмі́хель (па-расейску: Вера Владимировна Клейнмихель; 12 жніўня [ст. ст. 31 ліпеня] 1877, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 3 сьнежня 1948, Парыж, Францыя), у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбэліяні(ka), у другім шлюбе Шабека — фрэйліна імпэратарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гарадзенскай і Курскай губэрняў[1].
Вера Владимировна Клейнмихель | |
Вера Кляйнміхель. Фота пачатку ХХ стагодзьдзя | |
Герб Кляйнміхеляў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 12 жніўня 1877 Санкт-Пецярбург |
Памерла | 3 сьнежня 1948 (71 год) Парыж |
Пахаваная | |
Род | Кляйнміхелі |
Бацькі | Уладзімер Кляйнміхель Кацярына Мяшчэрская |
Муж | Дзьмітрый Джамбакурыян-Арбэліяні Вадзім Шабека |
Дзеці | з Дз. І. Джамбакурыянам-Арбэліяні: Галіна з В. М. Шабекам: Марыя |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУнучка міністра шляхоў зносінаў Расейскае імпэрыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генэрал-маёра Ўладзімера Кляйнміхеля(ru).
У 1895 року на сваё 18-годзьдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гарадзенскай губэрні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраваньне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасьці, мешкала тут улетку 1904—1907 рокаў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны[2].
У 1900 року выйшла замуж за князя Дзьмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбэліяні, палкоўніка Кавалергардзкага палку імпэратаркі Марыі Фёдараўны[3]. У 1909 року ў яе гонар названы гатунак ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены францускім сэлэкцыянэрам Жазэфам Шварцам[4]. Пасьля кастрычніцкага перавароту эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. Зь Дзьмітрыем Джамбакурыянам-Арбэліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (нарадзілася 5 траўня 1922), якую нарадзіла неўзабаве па сьмерці мужа.
Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губэрнатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. Зь ім мелі дачку Марыю[5].
Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцьця і эміграцыі занатоўвала ў мэмуарах, выдадзеных у 2009 року разам з успамінамі ейнае маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 сьнежня 1948. Пахаваная на могілках Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа(fr).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР (рас.). «Архивы России». — Зьвесткі з дзяржаўнага архіву Крымскай вобласьці, ф. 542, 19 адз. зах., 1916—1918. Праверана 14 лістапада 2011 г.
- ^ Indeks nazwisk ziemian Polesia w 1929 r. (пол.). Artur Ornatowski (21 лістапада 2011). Праверана 26 студзеня 2012 г.
- ^ М. В. Фалалеева (2005) Примечания. Письма великой княгини Ксении Александровны Александре Александровне… (рас.). Фундаментальная электронная библиотека. Праверана 14 лістапада 2011 г.
- ^ Арбатская Ю.Я. «Русские» розы Андре Шварца (розы 'Princesse Marie Mestchersky' и 'Princesse Vera Orbelioni') (рас.) Сайт семейного творчества. Константин Вихляев, Юта Арбатская. Праверана 14 лістапада 2011 г.
- ^ Офицеры российской гвардии. Ш (рас.) Праверана 14 лістапада 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Клейнмихель В., Клейнмихель Е. В тени царской короны. — Симферополь: Бизнес-Информ, 2009. — 344 с. — (Воспоминания о Крыме). — 2000 ас. — ISBN 978-966-648-195-8
- Российское зарубежье во Франции. 1919-2000 : биогр. словарь : в 3 т. / под. общ. ред. Л. Мнухина, М. Авриль, В. Лосской. — Москва: Наука : Дом-музей Марины Цветаевой, 2008—2010. — Т. 1. — 796 с. — 1000 ас.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфічны слоўнік «Расейскае замежжа ў Францыі»(недаступная спасылка) (рас.)
- Кляйнміхель // Пружанскі палацык