Со́ф’я Ма́льская гербу «Налэнч» (па-польску: Zofia Malska; 1791, Целясьніца, Расейская імпэрыя — 24 лютага 1859, Раманаў, Расейская імпэрыя) — шляхцянка, маці Каетана, Люцыяна і Язэпа.

Соф’я Мальская
Zofia Malska
Магіла Соф’і Мальскай у Вішніцах
Магіла Соф’і Мальскай у Вішніцах

герб «Налэнч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1791
Сьцяг Расеі Целясьніца
Памерла 24 лютага 1859
Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Раманаў
Пахаваная
Род Мальскія
Бацькі Блажэй
Муж Ян Канёва-Крашэўскі
Дзеці Ганна
Язэп
Ядвіга
Люцыян
Каетан
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мальскі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Каля 1810 року выйшла замуж за Яна Крашэўскага[1]. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Ня лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бясьпечным месцам, пазьней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Празь некалькі тыдняў пасьля нараджэньня сына Юзэфа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў[2].

Аднак зьвесткі пра паразу Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад ягоным вяртаньнем Мальскія зь немаўляткам зьехалі да родных у Кракаў. Толькі пасьля заняцьця Кракава расейскімі войскамі ў сярэдзіне траўня Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павету на Літве[2].

Мелі трох сыноў і дзьвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[3] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каетана (1827—1896)[4]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі зь Віленскага ўнівэрсытэту[5].

Памерла ў 1859 року. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каетанам і Люцыянам.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Zofia Malska h. Nałęcz (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 19 сакавіка 2012 г.
  2. ^ а б Warzenica Ewa. Józef Ignacy Kraszewski (пол.) Chomik Праверана 19 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Jadwiga Moraczewska z d. Kraszewska (анг.) Strona genealogiczna Tadeusza i Jagody Plebańskich Праверана 23 лютага г.
  4. ^ Danek Wincenty Józef Ignacy Kraszewski. Zarys życia i twórczości (пол.) Chomikuj.pl Праверана 23 лютага 2012 г.
  5. ^ admin. (29 ліпеня 2011) Многогранная личность Ю. И. Крашевского (рас.). Свіслацкая газета. Праверана 19 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць