Алег Вялічка
Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масевічы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканьняў.
Алег Вялічка | |
Дэпутат НС РБ 4-га скліканьня | |
---|---|
2008 — 2012 | |
Дэпутат НС РБ 3-га скліканьня | |
2004 — 2008 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 сакавіка 1959 (65 гадоў) Масевічы, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вялічка.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 6 сакавіка 1959 року ў вёсцы Масевічы (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі). Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1982), атрымаў спэцыяльнасьць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолягам, хірургам Берасьцейскага гарадзкога шпіталю хуткай дапамогі, галоўным урачом берасьцейскай паліклінікі №1, галоўным урачом шпіталю хуткай дапамогі[1]. У 2004 скончыў Беларускую мэдыцынскую акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі.
17 кастрычніка 2004 року абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям’і і моладзі.
28 верасьня 2008 року абраны дэпутатам ПП НС 4 скліканьня па Берасьцейскай Заходняй выбарчай акрузе №1[2]. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі[1].
Падчас дэпутацкага тэрміну таксама быў дэпутатам Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях[3].
У 2012 скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 року прызначаны галоўным урачом Берасьцейскай цэнтральнай гарадзкой бальніцы[4].
У 2016 року прызначаны намесьнікам старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму[5].
Узнагароды
рэдагаваць- Мэдаль «За працоўныя заслугі» (6 сьнежня 2011)[6];
- Мэдаль «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»;
- Мэдаль «90 гадоў на варце граніц»;
- Мэдаль «Дрэва жыцьця» Міжпарлямэнцкай Асамблеі дзяржаваў — удзельніц Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў;
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Савету міністраў Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, мае дачку[1].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в г Величко Олег Иванович (рас.) Депутатский корпус. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ Уладзімер Андрэйчанка. (27 кастрычніка 2008) Постановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь 27 октября 2008 г. № 4-П4/I «О признании полномочий депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвёртого созыва» (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 лістапада 2012 г.
- ^ Величко Олег Иванович (рас.) Структура и состав → Депутаты Парламентского Собрания → от Республики Беларусь. Парлямэнцкі сход Саюзу Беларусі і Расеі. Праверана 8 лістапада 2012 г.
- ^ Тамара Тиборовская. (30 кастрычніка 2012) Бывшие депутаты трудоустраиваются. Главврачом Брестской ЦГБ назначен Олег Величко (рас.) tomin Праверана 8 лістапада 2012 г.
- ^ Кадравыя пытанні // Раённыя будні. — 29 кастрычніка 2016. — № 84 (9935). — С. 1.
- ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 снежня 2011 г. № 569 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусі». Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (7 сьнежня 2011). Праверана 8 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь(недаступная спасылка) (рас.)