Выцінанка
Выціна́нка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з паперы, які атрымаў распаўсюд у Беларусі, Польшчы і Ўкраіне.
У Беларусь выцінанка прыйшла ў XIX стагодзьдзі, найбольш пашыраныя былі аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі зь некалькіх пластоў рознага колеру. Узоры былі геамэтрычныя, расьлінныя, радзей — зааморфныя або антрапаморфныя. З адменаў беларускай выцінанкі выдзяляюць прынцып шматразовага складваньня, сымэтрычнасьць узору, дэкаратыўнасьць.[1] Яны выкарыстоўваліся для афармленьня жытла, аздабленьня інтэр’еру да сьвятаў, асобных прадметаў. На захадзе Беларусі чорнымі або паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі пабеленыя сьцены ў хатах.
У наш час выцінанка выкарыстоўваецца ў афармленьні кніг, пакункаў, паштовак. Цягам 2007—2011 гадоў Міхаіл Тумеля на студыі Беларусьфільм стварыў некалькі мультфільмаў, стылізаваных пад выцінанку.[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Людміла Мінкевіч Папяровыя цуды // Народная газета.
- ^ Пане Каханку, газпромаўцы і казёл Майкл Джэксан // Наша Ніва.
Літаратура
рэдагаваць- Барыс Лазука Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Менск: Беларусь, 2001. — ISBN 985-01-0124-5
- Яўген Сахута Беларуская выцінанка. — Менск: Беларусь, 2008. — 230 с. — ISBN 978-985-01-0804-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВыцінанка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |