Аляксандар Быхавец
шляхціч, гісторык
Алякса́ндар Восіпавіч Бы́хавец гербу «Магіла» (? — †1863, Магілёўцы[1]) — шляхціч, гісторык-аматар XIX стагодзьдзя.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIX стагодзьдзе |
Памёр | 1863 |
Род | Быхаўцы |
Бацькі | Юзэф Быхавец[d] Разалія зь Бісьпінгаў[d] |
Дзеці | Юлія з Быхаўцаў[d] і Станіслаў Юзаф Даніэль Быхавец[d] |
Дзейнасьць | гісторык |
Валодаў маёнткам Магілёўцы ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. У ягонай бібліятэцы ў 1820-х роках быў выяўлены летапісны звод XVI стагодзьдзя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1834 Аляксандар Быхавец перадаў рукапіс Тэадору Нарбуту, які выдаў яго пад назвай «Хроніка Быхаўца» ў 1846 року.
Сям’я
рэдагаваць- Сын Казімер[1].
- Сын Станіслаў Юзэф Даніель (1829—1883), генэрал-маёр расейскага войска. Пахаваны ля вёскі Барысікі Пружанскага раёну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Пясняр зялёных Магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |