Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крашэўскі.

Крашэ́ўскія, даўней таксама Крашоўскія (па-польску: Kraszewski, Kraszowski) — польскі шляхецкі род гербу Ястрабец, галіна роду Балестаў. Паходзіць з Мазовіі[1]. Згадваецца ў грамаце князя Земавіта Мазавецкага (1408).

Крашэўскія
Герб «Ястрабец»
Краіна паходжаньня Мазовія

Адна з галінаў Крашэўскіх атрымала ў 1827 графскі тытул ад Папы Лявона XII.

Род Крашэўскіх быў занесены ў VI і I часткі радаводных кнігаў Валынскай, Кіеўскай і Менскай губэрняў Расейскае імпэрыі.

На Беларусі рэдагаваць

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя Крашэўскія набылі ўласнасьць на Пружаншчыне[1]. Іхнім родавым гняздом стаў маёнтак Доўгае. Да гэтай сям’і належалі славутыя браты Каетан, Люцыян і Юзэф Ігнацы. Маёнтак Крашэўскіх у Доўгім меў вялікую колькасьць навуковых, мастацкіх і мэмарыяльных збораў, у тым ліку лісты Тадэвуша Касьцюшкі, князя Юзэфа Панятоўскага, Юльяна Нямцэвіча і многіх іншых. Усе каштоўнасьці згарэлі разам з хатай у часе Першай сусьветнай вайны[2].

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ а б Натальля Пракаповіч. Урыўкі з гербоўніка шляхты пружанскай Гісторыя. «Рэха Берасьцейшчыны». Праверана 8 сакавіка 2011 г.
  2. ^ Анатоль Гладышчук. Муха + Вец // «Наша Ніва». — 2005. — № 37.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць