Жывапіс

жанр выяўленчага мастацтва
(Перанакіравана з «Мастак»)

Жы́вапіс[1], маля́рства[2] — адзін з клясычных відаў выяўленчага мастацтва побач з архітэктурай, скульптурай, графікай і маляваньнем. Па сутнасьці, зьяўляецца практыкай нанясеньня фарбы, пігмэнту ці іншага фарбаванага сродку на цьвёрдую паверхню, як то палатно, драўляная дошка, кардон, папера. Фарбаваныя рэчывы звычайна наносяць на аснову пры дапамозе пэндзьлю, але можна выкарыстоўваць і іншыя прылады, як то нажы, губкі і распыляльнікі фарбаў. Скончаны твор звычайна называюць карцінай.

«Мона Ліза», працы Леанарда да Вінчы, зьяўляецца адной з самых вядомых карцінаў сьвету.

Жывапіс ёсьць важнай формай выяўленчага мастацтва, якое ўтрымлівае такія элемэнты, як то малюнак, жэст, кампазыцыя, апавяданьне альбо абстракцыя[3]. Карціны могуць мець натуралістычны і рэпрэзэнтатыўны характар, як то у нацюрмортах альбо пэйзажным жывапісе, фатаграфічны, абстрактны, апавядальны, сымбалічны, эмацыйны альбо палітычны характар.

У гісторыі як усходняга, гэтак і заходняга жывапісу шырокае разьвіцьцё атрымала рэлігійнае мастацтва. Прыклады такога кшталту жывапісу вар’іруюцца ад мастацкіх твораў, якія адлюстроўваюць міталягічныя фігуры на ганчарных вырабах, да біблейскіх сцэнаў фрэсак з столі Сыкстынскае капэлы, да сцэнаў з жыцьця Буды ці іншых вобразаў усходняга рэлігійнага паходжаньня.

Гісторыя

рэдагаваць

Старажытнасьць

рэдагаваць
 
Самай старажытнай вобразнай карцінай зьяўляецца выява быка, выяўленага ў пячоры Лубанг Джэрыджы Салех, намаляванай 40 тысяч гадоў таму ці раней.

Самыя старыя вядомыя малюнкі знаходзяцца ў пячоры Шавэ, што ў Францыі. Некаторыя гісторыкі лічаць, што гэтым творам раньняга жывапісу каля 32 тысячы гадоў. Яны намяляваны з дапамогай чырвонай вохры і чорнага пігмэнту, на малюнках можна пабачыць коней, насарогаў, львоў, тураў, мамантаў, абстрактныя рэчы і, магчыма, частковыя фігуры чалавека. Аднак найбольш раньнія сьведчаньні акту росьпісу былі выяўлены ў двух каменных сховішчах у рэгіёне Арнэм-Лэнду на поўначы Аўстраліі. У самым ніжнім плясьце наскальных малюнкаў выкарыстоўваліся кавалкі вохры, узрост якіх паводле ацэнак складае 60 тысяч гадоў. Археолягі таксама знайшлі фрагмэнт наскальнага жывапісу, які захаваўся ў рэгіёне Кімбэрлі на паўночным захадзе Аўстраліі і які быў зроблены 40 тысяч гадоў назад[4]. Прыклады пячорных карцінаў месьцяцца па ўсім сьвеце, як то ў Італіі, Францыі, Гішпаніі, Партугаліі, Кітаі, Аўстраліі, Мэксыцы[5] і г. д. У заходніх культурах алейны жывапіс і акварэльны жывапіс маюць багатыя традыцыі. На Ўсходзе атрамэнт і каляровыя фарбы гістарычна пераважалі пры выбары мастакамі сродкаў жывапісу.

Эпоха Адраджэньня

рэдагаваць

Найбольш выбітнымі мастакамі Эпохі Адраджэньня зьяўляюцца Леанарда да Вінчы (1452—1519), Мікелянджэлё (1475—1564), Рафаэль (1483—1520) і Тыцыян (1477—1576).

Ракако (франц. Rococo ад rocaille — ракавіны, ракайль) — стыль у заходне-эўрапейскім мастацтве XVIII стагодзьдзя. Узьнік у Францыі ў пэрыяд крызісу абсалютызму. Эстэтычная сьвядомасьць культуры гэтага перыяду акрэсліваецца мастацкім густам чалавека, супярэчлівасьцю імкненьняў — ведаў і ўцехаў, як асноўных фактараў фармаваньня густу. Пачуцьцёвы бок жыцьця адлюстроўваецца ў сваеасаблівай мастацкай мове паўтону, нюансаў, адценьняў. Стыль вызначаецца пышнасьцю, складанай кампазіцыяй, фрывольнай інтымнасьцю сюжэтаў, крохкай прыгажосьцю дэкаратыўных форм і сьветлых лёгкіх фарбаў. Антуан Вато (1684—1721), Франсуа Бушэ (1703—1770), Жан Анарэ Фраганар (1732—1806), Ўільям Гогарт (1697—1794).

Новы час

рэдагаваць

Найважнейшымі напрамкамі стыляў сучаснага жывапісу(en) ў першай палове XX стагодзьдзя зьяўляюцца кубізм, дадаізм і сюррэалізм. Рысы нацыянальных асаблівасьцей маюць напрамкі экспрэсіянізм (Нямеччына), футурызм (Італія), куба-футурызм(en) і супрэматызм (Расея), а таксама фартыцызм(en) (Ангельшчына).

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Царкоўна-славянізм, запазычаны праз расейскую мову ў пачатку XX ст. — крыніца: Жывапіс //ЭСБМ. Т. 3. — Мн., 1985. С. 255
  2. ^ Малярства // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ Perry, Lincoln (Summer 2014). «The Music of Painting». The American Scholar. 83 (3). — С. 85.
  4. ^ «How Old is Australia’s Rock Art?» Aboriginal Art Online.
  5. ^ «Milhares de pinturas rupestres são descobertas em cavernas no México». BBC News Brasil

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць