Ігнаці Сапега
Ігнаці Сапега (да 1721 — 15 красавіка 1758, Ружаны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1740—1744) і падскарбі надворны літоўскі (1744—1750), ваявода амсьціслаўскі (з 1750)
![]() | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | да 1721 |
Памёр | 15 красавіка 1758 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Уладзіслаў Язафат Сапега Крыстына з Сангушкаў |
Жонка | Ганнай з Красіцкіх |
Дзеці | Ян, Каспэр Мэльхіёр Бальтазар, Юзэф, Францішак Ксавэры, Каятан Міхал |
БіяграфіяРэдагаваць
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Уладзіслава Язафата, ваяводы берасьцейсага, і Крыстыны з Сангушкаў. Меў брата Караля Юзэфа.
У 1733 падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага[1]. Разам з братам Каралем захоўваў яму вернасьць да самай абдыкацыі (1736).
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу[2]. У 1752—1753 беспасьпяхова справабаў атрымаць пасаду падканцлера вялікага літоўскага.
Ажаніўся ў 1731 з Ганнай Красіцкай. У шлюбе меў сыноў Яна, Каспэра Мэльхіёра Бальтазара, Юзэфа, Францішка Ксавэрыя і Каятана Міхала. Спачыў ў Вішніцах[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Dunin-Borkowski J., Dunin-Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. — Lwów, 1910. S. 199.
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 549.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 215.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ігнаці Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў