Заказьнікі Беларусі
Зака́зьнікі Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня й аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў.
Паводле 4-га артыкулу Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», заказьнікі могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 7-м артыкулам Закону Савету міністраў Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці». Паводле 9-га артыкулу, мясцовыя выканаўчыя й распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна заказьнікаў мясцовае значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовае значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абґрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» заказьнікаў[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзіліся 281 заказьнік мясцовае значнасьці й 99 — рэспубліканскае. Сярод іх вылучалі 5 відаў: біялягічны, водна-балотны, водны, геалягічны й краявідны. Сярод заказьнікаў мясцовае значнасьці налічвалася 126 водных (45%), 76 біялягічных (27%), 39 водна-балотных (14%), 29 краявідных (10%) і 11 геалягічных (4%). У Берасьцейскай вобласьці было 30 заказьнікаў мясцовае значнасьці, у Віцебскай — 63, у Гарадзенскай — 28, у Гомельскай — 43, у Магілёўскай — 66 і ў Менскай — 51[2].
Першы вядомы ў гісторыі заказьнік на беларускіх землях — Белавеская пушча, створаны ў 1541 годзе дзеля аховы зуброў[3] (з 1640 году ў ім забаранялася высечка лесу)[4].
Падставы абвяшчэньня
рэдагавацьПаводле 16-га артыкулу Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», існавала 7 агульных падставаў пры выбары земляў для абвяшчэньня заказьнікамі:
- «наяўнасьць уласьцівых і рэдкіх прыродных краявідаў і біятопаў;
- наяўнасьць месцаў пражываньня дзікіх жывёлаў і ўзросту дзікарослых расьлінаў, якія адносяцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
- наяўнасьць месцаў рэгулярнага гнездаваньня, зімаваньня альбо стаянкі падчас пералёту водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасьці, што перавышае 1 адсотак ад ліку нацыянальнае альбо эўрапейскае папуляцыі віду;
- наяўнасьць месцаў штогадовага засяроджаньня падчас сэзонных пералётаў прынамсі 10 000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), прынамсі 500 асобін шэрых жураўлёў;
- наяўнасьць месцаў нерасту, нагулу й перасяленьня рыбы, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
- наяўнасьць прыродных земляў, улучаных у нацыянальную экалягічную сетку;
- наяўнасьць прыродных вадаёмаў, відаў рэльефу, непаўторных альбо рэдкіх паводле свайго паходжаньня, морфамэтрычных і іншых уласьцівасьцяў»[1].
Таксама налічвалася 4 адмысловыя падставы пры выбары земляў пад заказьнікі:
- «прыродныя землі нязначна парушаныя чалавечай дзейнасьцю й валодаюць высокай здольнасьцю аднаўленьня;
- уласьцівыя й рэдкія прыродныя краявіды й біятопы складаюць прынамсі 40% плошчы прыродных земляў;
- прыродныя землі ёсьць месцам пражываньня дзікіх жывёлаў і месцам узросту прынамсі 10 відаў дзікарослых расьлінаў, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
- прыродныя землі граюць важную ролю ў падтрыманьні воднага ладу прыродных вадаёмаў і балотаў».
Згодна з Законам прыродныя землі могуць абраць для абвяшчэньня заказьнікам мясцовае значнасьці, калі тая адпавядае «прынамсі 2-м агульным і 2-м адмысловым падставам». Заказьнікам рэспубліканскае значнасьці маглі абвясьціць пры адпаведнасьці «прынамсі 3-м агульным і 3-м адмысловым падставам»[1].
Забароны
рэдагавацьЗгодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах заказьніка забараняюцца:
- «правядзеньне высечкі, выдаленьне, зьнішчэньне, пашкоджаньне, выняцьце дрэваў чарэшчатага дуба, бука, востралістага клёна, вяза (лёма, бяроста), звычайнага ясеня, ліпы, дугласіі, кедра й карэльскае бярозы;
- узьвядзеньне прадметаў будаўніцтва;
- расчыстка расьліннасьці ў прыбярэжных палосах і воднае расьліннасьці;
- забор вады для прамысловае й гаспадарчае патрэбы з вадаёмаў;
- выпас жывёлы й касьба ў прыбярэжных палосах з 1 красавіка па 15 чэрвеня»[1].
Паводле 24-га артыкулу Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:
- «выведку й распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў;
- скід сьцёкавых водаў у навакольнае асяродзьдзе;
- мыйку мэханічных транспартных сродкаў;
- выкананьне гідратэхнічнае мэліярацыі й зьмяненьне воднага ладу;
- выпальваньне сухое расьліннасьці, травы на корані, а таксама ржышча й пажніўных рэшткаў;
- спальваньне пасечаных рэшткаў пры правядзеньні высечак лесу;
- увядзеньне дзікіх жывёлаў і расьлінаў;
- узьвядзеньне прамысловых, камунальных і складзкіх збудаваньняў, аўтамабільных заправачных станцыяў, станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня й мыйняў для аўтатранспарту, жывёлагадоўчых стайняў і жылое забудовы, разьмяшчэньне летнікаў для жывёлы, стварэньне новых садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
- разьмяшчэньне асобных намётаў, намётавых мястэчак, стаянак падарожнікаў, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку, стаянак мэханічных транспартных сродкаў, распальваньне вогнішчаў;
- правядзеньне суцэльных высечак галоўнага карыстаньня;
- складаваньне й прымяненьне лётным чынам хімічных сродкаў аховы расьлінаў, рэгулятараў іхняга ўзросту й угнаеньняў;
- выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне й зьнішчэньне драўняна-хмызьняковае расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва й ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слою глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
- выкарыстаньне юрыдычнымі й фізычнымі асобамі водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згараньня звыш 15 конскіх сілаў;
- рух і стаянка мэханічных транспартных сродкаў і самаходных машынаў па-за дарогамі агульнага карыстаньня й адмыслова абсталяванымі месцамі;
- узворваньне земляў у прыбярэжных палосах;
- правядзеньне навуковых досьледаў з прыроднымі мясьцінамі, што могуць прывесьці да шкоднага ўзьдзеяньня»[1].
Нумар
рэдагавацьУ 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што заказьніку прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.3.Б.В, дзе:
- АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
- 3 — лічбавы код заказьніка, як віда ААПТ;
- Б — лічбавы код значнасьці (2 — мясцовая, 1 — рэспубліканская);
- В — лічбавы код Менску (7) альбо вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская й 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].
Рэспубліканскія
рэдагавацьНа 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі былі 99 заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці. Зь іх 18 месьцілася ў Берасьцейскай вобласьці, 25 — у Віцебскай, 15 — у Гарадзенскай, 12 — у Гомельскай, 5 — у Магілёўскай і 24 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх заказьнікаў: 37 біялягічных, 36 краявідных, 17 водных і 9 водна-балотных. Найбольшым быў заказьнік «Сярэдняя Прыпяць» плошчай звыш 930 км², які месьціўся ў 3-х раёнах Берасьцейскае вобласьці й Жыткавіцкім раёне Гомельскае. Найстарэйшым дзейным быў Казьянскі заказьнік, заснаваны ў сакавіку 1960 году ў Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскае вобласьці[2]. На канец 2017 году рэспубліканскія заказьнікі займалі звыш 9508 км² (950 896,33 га) земляў Беларусі, што складала звыш 4,5 % плошчы краіны[5].
Берасьцейская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча, га |
Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Стронга | краявідны | Баранавіцкі | 12 015 | 1998 г., 26 кастрычніка |
|
Буслаўка | біялягічны | Бярозаўскі, Пружанскі | 7936 | 1997 г., 12 жніўня |
|
Спораўскі | біялягічны | Бярозаўскі, Дарагічынскі, Івацэвіцкі, Янаўскі | 19 384 | 1991 г., 15 жніўня |
|
Прыбускае Палесьсе | краявідны | Берасьцейскі | 17 231 | 2003 г., 30 траўня |
|
Ялоўскі | біялягічны | Ганцавіцкі | 959 | 1979 г.,
16 жніўня |
|
Борскі | біялягічны | Ганцавіцкі, Лунінецкі | 2818 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Падвялікі мох | водны | Ганцавіцкі | 10 647 | 2005 г., 13 сьнежня |
|
Выганашчанскае | краявідны | Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі | 54 611 | 1968 г., 18 лістапада |
|
Званец | краявідны | Дарагічынскі, Кобрынскі | 16 227 | 1996 г., 11 красавіка |
|
Радастаўскі | краявідны | Дарагічынскі | 6685 | 1978 г., 22 жніўня |
|
Лунінскі | біялягічны | Лунінецкі | 9283 | 1997 г., 27 лютага |
|
Сярэдняя Прыпяць | краявідны | Лунінецкі, Пінскі, Столінскі; Жыткавіцкі Гомельскае вобласьці | 93 062 | 1999 г., 19 ліпеня |
|
Лукава | біялягічны | Маларыцкі | 1594 | 1968 г., 8 верасьня |
|
Тырвовічы | біялягічны | Пінскі | 1443 | 1984 г., 26 верасьня |
|
Прастыр | краявідны | Пінскі, Столінскі | 9545 | 1994 г., 28 лютага |
|
Ружанская пушча | біялягічны | Пружанскі | 2812 | 1986 г., 21 лютага |
|
Марочна | водна-балотны | Столінскі | 6444 | 2008 г., 26 траўня |
|
Альманскія балоты | краявідны | Столінскі | 94 219 | 1998 г., 12 лістапада |
Віцебская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча, га |
Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Рычы | водны | Браслаўскі | 1391 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Чырвоны Бор | краявідны | Дрысенскі, Расонскі | 35 023 | 1997 г., 29 ліпеня |
|
Асьвейскі | краявідны | Дрысенскі | 30 568 | 1977 г., 13 чэрвеня |
|
Запольскі | біялягічны | Віцебскі | 794 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Мошна | біялягічны | Віцебскі | 399 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Чысьцік | біялягічны | Віцебскі | 300 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Белае | водны | Глыбоцкі, Ушацкі | 483 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Доўгае | водны | Глыбоцкі | 645 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Сэрвач | водны | Глыбоцкі, Докшыцкі | 9150 | 1997 г., 29 ліпеня |
|
Карыценскі мох | водны | Гарадоцкі | 1389 | 1981 г., 1 красавіка |
|
Верхневялейскі | водны | Докшыцкі | 815 | 1996 г., 21 сакавіка |
|
Бабінавіцкі | краявідны | Лёзьненскі | 11 515 | 1998 г., 17 верасьня |
|
Жада | водна-балотны | Мёрскі, Шаркоўшчынскі | 7118 | 2015 г., 26 жніўня |
|
Балота Мох | водны | Мёрскі | 4602 | 1981 г., 1 красавіка |
|
Ельня | краявідны | Мёрскі, Шаркоўшчынскі | 25 301 | 1968 г., 18 лістапада |
|
Лонна | біялягічны | Полацкі | 443 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Дражбітка-Сьвіна | водна-балотны | Полацкі | 6727 | 2015 г., 4 лютага |
|
Глыбокае-Вялікае Астравіта | водны | Полацкі | 1353 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Казьянскі | краявідны | Полацкі, Шумілінскі | 26 060 | 1960 г., 10 сакавіка |
|
Швакшты | водны | Пастаўскі | 5517 | 1996 г., 25 верасьня |
|
Сіньша | краявідны | Расонскі | 12 877 | 1996 г., 21 сакавіка |
|
Крывое | водны | Ушацкі | 1064 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Янка | водна-балотны | Шаркоўшчынскі | 5848 | 2015 г., 4 лютага |
|
Сосна | водны | Шумілінскі | 168 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Споры | водны | Шумілінскі | 1171 | 2015 г., 8 кастрычніка |
Гарадзенская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча, га |
Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Замкавы лес | біялягічны | Ваўкавыскі, Зэльвенскі | 3660 | 2007 г., 27 сьнежня |
|
Гарадзенская пушча | краявідны | Гарадзенскі | 20 516 | 1997 г., 12 жніўня |
|
Азёры | краявідны | Гарадзенскі, Шчучынскі | 23 364 | 1990 г., 5 сакавіка |
|
Ліпічанская пушча | краявідны | Зьдзецельскі, Мастоўскі, Шчучынскі | 15 153 | 2002 г., 8 кастрычніка |
|
Медухава | біялягічны | Зэльвенскі | 1375 | 1996 г,
11 красавіка |
|
Налібоцкі | краявідны | Іўеўскі, Наваградзкі; Валожынскі, Стаўпецкі Менскае вобласьці | 86 892 | 2005 г., 27 траўня |
|
Міранка | водны | Карэліцкі | 3549 | 1996 г., 25 верасьня |
|
Сьвіцязянскі | краявідны | Карэліцкі, Наваградзкі | 1194 | 1970 г., 18 чэрвеня |
|
Дакудаўскі | біялягічны | Лідзкі | 630 | 1990 г., 5 сакавіка |
|
Наваградзкі | краявідны | Наваградзкі | 1827 | 1994 г., 28 кастрычніка |
|
Белы Мох | водна-балотны | Астравецкі | 888 | 2015 г., 21 кастрычніка |
|
Сарачанскія азёры | краявідны | Астравецкі | 14 739 | 2008 г., 25 траўня |
|
Слонімскі | біялягічны | Слонімскі | 4813 | 1978 г., 22 жніўня |
|
Дубатоўскае | біялягічны | Смаргонскі | 840 | 1978 г., 22 жніўня |
|
Котра | краявідны | Шчучынскі | 10 463 | 2003 г., 19 верасьня |
Гомельская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча, га |
Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Буда-Кашалёўскі | біялягічны | Буда-Кашалёўскі | 6721 | 1998 г., 13 красавіка |
|
Поплаў ракі Сож | водна-балотны | Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі | 8564 | 2015 г., 4 лютага |
|
Стары Жадзен | водна-балотны | Жыткавіцкі, Лельчыцкі | 17 048 | 2015 г., 4 лютага |
|
Выдрыца | краявідны | Жлобінскі, Шацілавіцкі | 17 560 | 1999 г., 14 кастрычніка |
|
Смычок | краявідны | Жлобінскі, Рэчыцкі | 2635 | 2000 г.,
27 верасьня |
|
Стрэльскі | краявідны | Каленкавіцкі, Мазырскі | 12 161 | 1999 г., 23 лютага |
|
Букчанскі | біялягічны | Лельчыцкі | 4990 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Дняпроўска-Сожаўскі | біялягічны | Лоеўскі | 14 556 | 1999 г., 5 жніўня |
|
Мазырскія яры | краявідны | Мазырскі | 1020 | 1986 г., 21 лютага |
|
Бабінец | біялягічны | Рудабельскі | 831 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Рудабельскі | біялягічны | Рудабельскі | 4070 | 2003 г., 27 чэрвеня |
|
Чыркавіцкі | біялягічны | Шацілавіцкі | 462 | 1979 г., 16 жніўня |
Магілёўская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча, га |
Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Заазер’е | водны | Бялыніцкі | 4172 | 1968 г., 18 лістапада |
|
Астравы Дулебы | водны | Бялыніцкі, Клічаўскі | 26 600 | 1998 г., 12 лістапада |
|
Старыца | краявідны | Быхаўскі | 2033 | 1997 г., 27 лютага |
|
Сьвіслацка-Бярэзінскі | краявідны | Асіпавіцкі, Качэрыцкі, Клічаўскі | 17 480 | 2015 г., 4 лютага |
|
Прапойскі | водна-балотны | Прапойскi | 14 779 | 2017 г., 4 лiстапада |
Менская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча, га |
Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Чарневіцкі | краявідны | Барысаўскі, Бярэзінскі, Крупскі | 10 180 | 2005 г., 24 студзеня |
|
Чэрнеўскі | біялягічны | Барысаўскі | 1026 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Барысаўскі | краявідны | Барысаўскі, Смалявіцкі | 2731 | 2015 г., 4 лютага |
|
Дзянісавіцкі | біялягічны | Крупскі | 3059 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Сялява | краявідны | Крупскі | 19 364 | 1993 г.,
25 лютага |
|
Белая Русь | краявідны | Лагойскі | 4460 | 2015 г., 4 лютага |
|
Купалаўскі | краявідны | Лагойскі, Менскі | 3834 | 2000 г., 6 красавіка |
|
Глебкаўка | біялягічны | Менскі | 964 | 2001 г., 29 сьнежня |
|
Лебядзіны | біялягічны | Менскі | 44 | 2015 г., 28 красавіка |
|
Падсады | біялягічны | Менскі | 1079 | 1999 г., 31 сакавіка |
|
Прылуцкі | біялягічны | Менскі | 523 | 1977 г., 20 студзеня |
|
Сьціклева | біялягічны | Менскі | 428 | 2001 г., 29 сьнежня |
|
Юхнаўскі | біялягічны | Менскі | 221 | 2001 г., 13 жніўня |
|
Прылепскі | краявідны | Менскі | 3242 | 2000 г., 20 сьнежня |
|
Траскоўшчына | краявідны | Менскі | 745 | 2001 г., 5 сакавіка |
|
Копыш | біялягічны | Пухавіцкі | 1222 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Мацеевіцкі | біялягічны | Пухавіцкі | 1802 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Амговіцкі | біялягічны | Пухавіцкі, Старадароскі | 2557 | 2009 г., 24 сьнежня |
|
Амяльнянскі | біялягічны | Пухавіцкі | 2012 | 1979 г., 16 жніўня |
|
Вароніцкі востраў | водна-балотны | Пухавіцкі | 828 | 2015 г., 4 лютага |
|
Валмянскі | біялягічны | Смалявіцкі | 615 | 1996 г., 21 сакавіка |
|
Гайна-Бродня | водны | Смалявіцкі | 1196 | 2015 г., 4 лютага |
|
Фаліцкі Мох | біялягічны | Старадароскі | 3176 | 1979 г., 16 жніўня |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
- ^ а б Заказьнікі рэспубліканскай і мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 321.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 503.
- ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2017 году № 825 «Аб абвяшчэньні рэспубліканскага водна-балотнага заказьніка «Прапойскі» і ўнясеньні дапаўненьня і зьмяненьняў у пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2014 г. № 649» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10 лістапада 2017 г. Праверана 8 ліпеня 2021 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Заказьнікі // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Архіўная копія ад 2020 г. Праверана 22 траўня 2020 г.