Прылепскі заказьнік

краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 2000 годзе ў Менскім раёне

Прыле́пскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сьнежні 2000 году на паўночным усходзе Менскага раёну.

Прылепскі заказьнік
2020 год
2020 год
Плошча 3242 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27Каардынаты: 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27
Месцазнаходжаньне Менскі раён
Утварэньне 20 сьнежня 2000 (24 гады таму)
Прылепскі заказьнік на мапе Беларусі
Прылепскі заказьнік
Прылепскі заказьнік
Прылепскі заказьнік

Месьціцца на поўдні Астрашыцкагарадоцкага сельсавету ў ваколіцах вёскі Ўзбор’е. Зьмяшчае высокаўзроставыя хваёвыя лясы і рэдкія віды жывёлаў і расьлінаў. Улучае шыракахвалістыя водналедніковыя ўрочышчы з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, даліны і лагчыны, вярховыя і пераходныя балоты. Лясы складаюцца з такіх карэнных дрэвастояў, як хвойнікі (56 %), ельнікі (35 %) і бярэзьнікі з дамешкам асіны (9 %). Расьлінны сьвет налічвае 428 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх было 16 рэдкіх відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у тым ліку: пірамідальная гарлянка, горны купальнік, эўрапейская пярэсна, чырвоны пылкагалоўнік, кучаравая лілея, лясны курасьлеп і чарапіцавы шпажнік. Сярод карысных у гаспадарцы відаў былі ажына, парэчкі і суніцы. Жывёльны сьвет улучаў такія занесеныя ў Чырвоную кнігу віды, як зялёны дзяцел і шэры саракуш[1].

  1. ^ П.І. Лабанок. Прылепскі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 69. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4