Букчанскі заказьнік
Букча́нскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым захадзе Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Букчанскі заказьнік | |
Плошча | 4990,31 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 51° пн. ш. 27° у. д. / 51° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 51° пн. ш. 27° у. д. / 51° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Лельчыцкі раён |
Утварэньне | 16 жніўня 1979 (45 гадоў таму) |
Букчанскі заказьнік |
Месьціцца на Тапілаўскім балоце на поўдзень ад Букчы і балота Машчон (Букчанскі сельсавет), на ўсход ад Радзілавічаў і балота Нівенскі Мох у Радзілавіцкім сельсавеце, на захад ад Прыбалавічаў і Вялікага балота ў складзе Мілашавіцкага сельсавету. Улучае прыродныя мясьціны росту журавінаў. Мае згладжаную градава-балоцістую паверхню, бязьлесую ўсярэдзіне. На ўскраінах расьлі хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя лясы балотнага віду, а таксама зрэдку асінавыя і дубовыя лясы. На дзялянках зь мінэральнымі глебамі сустракаюцца чарнічныя віду лесу, а месцамі брусьнічныя, верасовыя і лішайнікавыя віды. Заказьнік вызначаецца багацьцем журавінаў, трохлістага бабку і белага чаротніку. Таксама растуць чарнаплодныя журавіны, якія маюць таежна-барэальнае паходжаньне [1].
У 2019 годзе сябры грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» знайшлі ў заказьніку новае месца пражываньня вяртлявай чаротаўкі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Генадзь Вынаеў. Букчанскі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 326. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
- ^ Настасься Аляксеева. Дапамога жывым каштоўнасьцям // Родная прырода : часопіс. — Люты 2020. — № 2 (71). — С. 18.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |