Чарневіцкі заказьнік
Чарне́віцкі заказьнік — рэспубліканскі краявіды заказьнік Беларусі, абвешчаны ў студзені 2005 году на паўночным усходзе Менскай вобласьці.
Чарневіцкі заказьнік | |
Плошча | 10 180 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 28° у. д. / 54° пн. ш. 28° у. д.Каардынаты: 54° пн. ш. 28° у. д. / 54° пн. ш. 28° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць |
Утварэньне | 24 студзеня 2005 (19 гадоў таму) |
Чарневіцкі заказьнік |
Яго разьмясьцілі ў:
- Бярэзінскім раёне на 221 га СВК «Арэшкавічы» (Дзьмітравіцкі сельсавет) і 92 га СВК «Уша» (Бярэзінскі сельсавет), 15 га Вушанскага сельсавету, 1456 га Вушанскага лясьніцтва, 5197 га Арэшкавіцкага лясьніцтва і 582 га Дзьмітравіцкага лясьніцтва «Бярэзінскай лясной гаспадаркі», а таксама на 109 га земляў запасу;
- Барысаўскім раёне на 24 га УП «Гвардыя» (Вялікая Ўхалода) і 10 га «Азьдзяціцкага» СВК (Мётчанскі сельсавет), 1784 га Чэрнеўскага лясьніцтва «Барысаўскай досьледнай лясной гаспадаркі» і 7 га земляў запасу;
- Крупскім раёне на 683 га Гумноўскага лясьніцтва (Ухвала) «Крупскай лясной гаспадаркі»[1].
Звыш 70 % земляў заказьніка месьцілася на поўначы Бярэзінскага раёну ў ваколіцах Арэшкавічаў, Манчы, Навасельля і Прудка. На захадзе заказьніка знаходзілася Снуя (Бярэзінскі сельсавет) на Бярэзіне і Чэрнеўка, а на ўсходзе — Вялікае балота. На захад ад Чарневіцкага заказьніка месьціліся Чарневічы (Барысаўскі раён)[2]. У заходнім лясным масіве прытокі Бобр, Вуша і Манча ўпадалі ў Бярэзіну. Лясы пакрывалі 88 % земляў заказьніка, сярод якіх на хваёвыя лясы прыпадала 69 %, яловыя і гузаватабярозавыя — па 8 %, чорнавольхавыя і пухнатабярозавыя — па 6 %, дубровы — 3 % і асінавыя лясы — каля 1 %. Расьлінны сьвет налічваў 526 відаў судзінкавых расьлінаў і 41 від мохападобных, у тым ліку 5 рэдкіх відаў дзікарослых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: звычайны баранец, чарнічная вярба, дробнаплодная журавіна, горная чына і яйкападобны таемнік. Таксама ў межах заказьніка пражывала 2 віды рэдкіх жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу: барсук і шэры журавель[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2005 г. № 68 «Аб рэспубліканскім краявідным заказьніку "Чарневіцкі"» (рас.) // Валеры Леванеўскі, лістапад 2011 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.
- ^ «Чарневіцкі» ляндшафтны заказьнік // Вікімапія, 2018 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.
- ^ «Чарневіцкі» рэспубліканскі краявідны заказьнік (рас.) // Партал адпачынку «Трафэі», 23 верасьня 2018 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |