Глебкаўка (заказьнік)

біялягічны заказьнік у Беларусі

Гле́бкаўкабіялягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Заснаваны ў 2001 годзе дзеля захаваньня ў прыродным стане ўчасткаў лясных фармацыяў з папуляцыямі рэдкіх і зьнікаючых відаў жывёлаў і расьлінаў. Плошча заказьніка складае 964 га.

Глебкаўка
катэгорыя IV (арэал/біятоп) паводле МСАП
РазьмяшчэньнеМенскі раён, Менская вобласьць
Каардынаты53°54′56″ пн. ш. 27°49′35″ у. д. / 53.91556° пн. ш. 27.82639° у. д. / 53.91556; 27.82639Каардынаты: 53°54′56″ пн. ш. 27°49′35″ у. д. / 53.91556° пн. ш. 27.82639° у. д. / 53.91556; 27.82639
Плошча964 га
Заснаваны 2001

Лясны масіў, разьмешчаны ў лесапаркавай частцы зялёнай зоны г. Менску; мае водаахоўнае значэньне для вытокаў ракі Глебкаўкі. Рэльеф дэнудацыйнага тыпу, плятопадобная паверхня канцавых марэнаў з асобнымі ўзгоркамі, фаламі і западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя слабападзоленыя супясчаныя і пяшчаныя, месцамі эрадзіраваныя.

Расьліннасьць — лясы, пераважна хваёвыя, месцамі лугі і хмызьнякі. У флёры 496 відаў судзінкавых расьлінаў, 14 зь іх занесеныя ў Чырвоную кнігу; купальнік горны, пярэсна эўрапейская, лілея кучаравая, ятрышнік абпалены, гарлянка пірамідальная, пылкагалоўнік даўгалісты й інш. У фаўне 13 відаў млекакормячых, 70 — птушак (у Чырвонай кнізе пустальга звычайная), 7 — амфібій і рэптылій.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць