Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі
Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі — пяцітомная энцыкляпэдыя, першы ў гісторыі беларускага народа шматтомны галіновы даведнік. Энцыкляпэдыя выдадзена ў 1983—1986 гг. на беларускай мове. Уключае больш за 15 тысячаў артыкулаў пра флёру і фаўну, рэкі і азёры, вадасховішчы, ахову прыроды і прыродакарыстаньне, фізыка-геаграфічныя аб’екты і прыроду асобных рэгіёнаў Беларусі, радовішчы, карысныя выкапні, геалягічную будову і тэктанічныя структуры, клімат, мэтэаралягічныя, астранамічныя зьявы, навуковыя дасьледаваньні і прыродазнаўчыя ўстановы на Беларусі, дасьледчыкаў прыроды і краязнаўцаў.
Узнагароды
рэдагаваць- Выданьне ў 1984 годзе адзначана срэбраным мэдалём Праграмы ААН па навакольным асяродзьдзі (ЮНЕП).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская Энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі. — Мн., 2005, "Беларуская Энцыклапедыя", С.217 — ISBN 985-11-0326-8