Вадаём
Вадаём — сталая або часавая навала стаялай або з паніжаным сьцёкам вады ў натуральных або штучных западзінах (азёры, вадасховішчы, сажалкі, і т. д.). Вывучэньнем вадаёмаў займаецца навука гідралёгія.
Вадаёмы ўтвараюцца пры наяўнасьці на паверхні замкнёных катлявін і перавышэньні прытоку вады ў гэтае паглыбленьне над стратамі яе на фільтраваньне ў грунт і выпарэньне.
Вадаёмы могуць быць сталымі і часавымі, якія ўзьнікаюць толькі ў шматводныя пэрыяды году. Да такіх вадаёмаў адносяць старыцы й лужыны, якія ўзьнікаюць увесну пры разьлівах буйных рэк, а таксама перасыхаючыя рэкі і раўчукі.
Па хімічным складзе і колькасьці соляў, раствораных у вадзе, вадаёмы падзяляюцца на салёныя і прэсныя.
Фізычныя, хімічныя і біялягічныя працэсы ў вадаёмах працякаюць розна, у залежнасьці ад таго, да якога тыпу яны адносяцца.
Да штучных вадаёмаў адносяцца вадасховішчы і сажалкі.
У апошні час папулярнасьць заваёўваюць вадаёмы з бутылкаўчуковай плёнкі, такі як Firestone Pond Liner.
Беларусь
рэдагавацьНа 2022 год у Беларусі налічвалася звыш 20 000 вадацёкаў агульнай працягласьцю 90 600 км. Сярод іх 90% складалі малыя рэкі і ручаі. Аснову ж рачнога сьцёку ўтваралі вялікія і сярэднія рэкі. Таксама налічвалася звыш 10 000 азёраў, якія зьмяшчалі каля 9 кубічных км вады, 85 вадасховішчаў з плошчай паверхні вады ад 1-го кв.км і 1500 сажалак для рыбаводзтва і адпачынку[1].
На 2015 год у вадаёмах Беларусі вадзілася 65 відаў рыбы, у тым ліку 9 занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: сьцерлядзь, кумжа, ласось, ручаёвая стронга, ліпень, мірон, рыбец, стынка і азёрны гальян. Таксама налічвалася 18 чужародных відаў, сярод якіх сустракаліся малая паўднёвая колюшка і чарнаморская пухлашчокая іголка-рыба[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Водныя рэсурсы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 сакавіка 2022 г. Праверана 12 красавіка 2022 г.
- ^ Марына Шыпулька. Прэснаводная рыба нашых вадаёмаў // Зьвязда : газэта. — 27 кастрычніка 2015. — № 207 (28065). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |