Юхнаўскі заказьнік

біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 2001 годзе ў Менскім раёне

Ю́хнаўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 2001 году на паўночным усходзе Менскага раёну.

Юхнаўскі заказьнік
Плошча 221 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
Месцазнаходжаньне Менскі раён
Утварэньне 13 жніўня 2001 (23 гады таму)
Юхнаўскі заказьнік на мапе Беларусі
Юхнаўскі заказьнік
Юхнаўскі заказьнік
Юхнаўскі заказьнік

Месьціцца на паўночным усходзе Калодзішчанскага сельсавету на паўднёвы захад ад Юхнаўкі. Улучае хваёвыя лясы з рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. Мае сярэднеўзгорысты рэльеф на дзярнова-слабападзолістых глебах. Сустракаліся марэнныя ўзгоркі зь бярозавымі лясамі. Расьлінны сьвет налічваў 315 відаў вышэйшых судзінкавых расьлінаў. Сярод іх было 6 ахоўных відаў: чорны купальнік, даўгалісты пылкагалоўнік, баранец, кучаравая лілея, горная чына і эўрапейская пярэсна. Жывёльны сьвет налічваў 78 відаў птушак (сярод іх каршачок і касманогі сыч), па 5 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 14 відаў сысуноў. Сярод апошніх сустракаліся казуля, дзік, лясны тхор, янотападобны сабака, лясная куніца і гарнастай[1].

  1. ^ П.І. Лабанок. Юхнаўскі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 222. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4